Царква Покрыва Багародзіцы (Турэц)

праваслаўная царква ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква
Пакроўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Турэц
Каардынаты 53°31′33.71″ пн. ш. 26°18′47.82″ у. д. / 53.5260306° пн. ш. 26.3132833° у. д. / 53.5260306; 26.3132833Каардынаты: 53°31′33.71″ пн. ш. 26°18′47.82″ у. д. / 53.5260306° пн. ш. 26.3132833° у. д. / 53.5260306; 26.3132833
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Турцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Турцы збудавалі ў 1888 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з папярочнага прытвора-званіцы, прастакутнай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і прастакутнай апсыды. Сылюэт будынка фармуюць пяць купалоў-цыбулінаў над асноўным 2-ярусным аб’ёмам і купал-цыбуліна над 2-яруснай (васьмярык на чацьверыку) званіцай. Два бакавыя ўваходы празь нізкія прастакутныя ў пляне прытворы пад 2-схільнымі пакрыцьцямі. Галоўны ўваход вылучаецца рызалітам з аркавым парталам. Архітэктурна-дэкаратыўны эфэкт ствараецца спалучэньнем паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў з атынкаванымі элемэнтамі дэкору: кутнімі шырокімі лапаткамі, тонкапрафіляванымі карнізамі, аркатурнымі фрызамі, фігурнымі ліштвамі высокіх аркавых аконных праёмаў.

У атынкаваную малітоўную залю шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца трапезная, бакавыя прыдзелы і апсыда, вылучаная драўляным пазалочаным 3-ярусным іканастасам і бакавымі ківотамі. Роўную столь і бэлькі сяродкрыжжа падтрымліваюць 4 слупы і кутнія ўскосы. Столь і фрыз уздоўж яе аздабляецца арнамэнтальнай размалёўкай. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: «Маці Божая Чанстахоўская» (мяжа XVIII—XIX ст.), «Маці Божая Апека» (1834, падпісны), «Спас Пантакратар» (канец XVIII ст.)[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць