Суботнікі

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Субо́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 698 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.

Суботнікі
лац. Subotniki

Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 698 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843151
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′36″ пн. ш. 25°45′1″ у. д. / 54.09333° пн. ш. 25.75028° у. д. / 54.09333; 25.75028Каардынаты: 54°5′36″ пн. ш. 25°45′1″ у. д. / 54.09333° пн. ш. 25.75028° у. д. / 54.09333; 25.75028
Суботнікі на мапе Беларусі ±
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Суботнікі ўтварыўся ад назвы дня тыдня — суботы[2].

Адзначалася старажытнае германскае імя Sutbodus, вытворнае ад германскіх іменных асноваў -SUD- і -BOD- (разам зь імём Subaldus, вытворным ад асноваў -SUD- і -BALD-)[3], а таксама прозьвішча Субатовіч (Subotowicz)[4].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Соботникъ (1553 год)[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда). Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. На 1885 год у мястэчку было 44 двары, дзеялі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, штогод праводзілася 2 кірмашы. На 1890 год тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[6].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Суботнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Суботнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Суботніцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Суботнікі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году — Лідзкага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.

У верасьні 1939 году Суботнікі ўвайшлі ў Беларускую ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. За часамі Другой сусьветнай вайны у 1941—1944 гадох вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 2000 год у Суботніках было 316 двароў, на 2001 год — 309. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 523 чал.[9]; 1885 год — 445 чал.; 1890 год — 347 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 711 чал.; 1921 год — 542 чал.; 1999 год — 769 чал.; 2000 год — 776 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 780 чал.[10]; 2010 год — 698 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Першамайская вуліца Касьцельная вуліца (усходняя частка)
Геранёнская вуліца (заходняя частка)
Хомчыка вуліца Віленская вуліца

У Суботніках таксама існавалі Жэмласлаўская, Згарэліцкая і Ліпнішкаўская вуліцы[11].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 366.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
  4. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 850.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 168.
  6. ^ Бянько У. Суботнікі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 438.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Krzywicki J. Subotniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 522.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 240.
  11. ^ Нехвядовіч К. Мае Суботнікі. — Познань: Gawia 2004.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць