Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава (Суботнікі)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Краіна Беларусь
Вёска Суботнікі
Каардынаты 54°05′36″ пн. ш. 25°45′07″ у. д. / 54.09333° пн. ш. 25.75194° у. д. / 54.09333; 25.75194Каардынаты: 54°05′36″ пн. ш. 25°45′07″ у. д. / 54.09333° пн. ш. 25.75194° у. д. / 54.09333; 25.75194
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава
Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Суботніках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Праект касьцёла, 1897 г.
 
Праект касьцёла, 1897 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Суботніках фундаваў у 1423 годзе Войцех Манівід. Новы драўляны касьцёл збудавалі з фундацыі вялікага князя Жыгімонта Старога ад 24 лістапада 1545 году.

У 1755 годзе апошні драўляны касьцёл збудавалі на сродкі тагачасных уладальнікаў маёнтку Юрыя Абрамовіча і яго жонкі Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Суботнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1809 годзе з фундацыі Ганны Умястоўскай да прэзьбітэрыюму дабудавалі мураваную капліцу, дзе спачыў маршалак Якуб Умястоўскі, муж фундатаркі, а потым і іншыя родзічы. Пры парафіі працавала школа.

У 1897 годзе касьцельны пляц на сродкі парафіянаў атачылі бутавай агароджай. У 1900—1904 гадох з фундацыі ўладальнікаў маёнтку графа Ўладзіслава Ўмястоўскага і яго жонкі Яніны вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Найноўшы час

рэдагаваць

1 чэрвеня 1928 году віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касьцёл. У Другую сусьветную вайну будынак касьцёла атрымаў пашкоджаньні. У 1947 годзе яго аднавілі парафіяне. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты 2-схільным дахам, 5-гранная апсыда — вальмавым, сымэтрычныя закрысьціі — 2-схільнымі дахамі. Масіўная 3-ярусная вежа на галоўным фасадзе завяршаецца высокім шатром. Сьцены рытмічна падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі. Аконныя праёмы маюць стральчатыя і аркавыя завяршэньні. З бакоў вежы — невялікія гранёныя аб’ёмы ўсходаў[1].

Унутраная прастора, падзеленая калёнамі на тры нэфы, перакрываецца стральчатымі скляпеньнямі на распалубках і падпружных арках. У інтэр’еры тры альтары: галоўны — Сьвятога Ўладзіслава, левы бакавы — Маці Божай Ружанцовай з абразом Маці Божай у другім ярусе, правы — Сьвятога Юрыя. Над уваходам месьцяцца хоры, дзе стаіць арган яшчэ з старога касьцёла.

Пад касьцёлам знаходзіца крыпта з родавай пахавальняй Умястоўскіх і Дунін-Раецкіх, куды перанесьлі ўсе пахаваньні з папярэдняга касьцёла. Тут стаіць жалобны алтар, скляпеньні багата дэкаруюцца паліхромнымі мазаікамі ў стылі мадэрн, сьцены аздабляюцца скандынаўскім гранітам, над уваходам месьціцца надпіс на лацінскай мове: «FRANGAS NON ELECTA».

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай, галоўны ўваход пазначаецца брамай у выглядзе чатырох нэагатычных слупоў-пінакляў. У агароджы месьцяцца пяць невялікіх капліцаў Крыжовага шляху.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 12
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 196.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць