Валянціна Курсевіч

дзяржаўная дзяячка Беларусі


Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (1965, Суботнікі, Івейскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.

Валянціна Курсевіч
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандар Мякіньнік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася13 траўня 1965 (59 гадоў)
Суботнікі, Івейскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
АдукацыяМенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1988), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі
Сужэнец замужам
Дзеці сын
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Беларусі, нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Заслаўскай акругі № 77[1]. Займала ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы[2].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1988 годзе скончыла Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут па спэцыяльнасьці «Лекарская справа». Працавала лекаркай выязной брыгады станцыі хуткай мэдычнай дапамогі Менскага раёну. Пазьней перайшла на працу кардыялягіняй у Менскае раённае тэрытарыяльнае мэдычнае абʼяднаньне. Затым уладкавалася кардыялягіняй і рэўматалягіняй у Менскую абласную клінічную лякарню, дзе стала намесьніца галоўнага лекара па мэдычнай частцы. У наступным заняла пасаду загадніцы кардыялягічнага аддзяленьня 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску. Скончыла Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. Напісала звыш 20 навуковых артыкулаў у галіне кардыялёгіі і рэўматалёгіі[3].

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў

рэдагаваць

11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Заслаўскай акругі № 77 у Менскім раёне. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[4] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы. Адказвала за 3 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі[3]:

  1. 13 чэрвеня 2017 году «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»[5];
  2. 2 кастрычніка 2018 году «Аб унясеньні дапаўненьня ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь», паводле якога спагнаньне алімэнтаў прывялі ў адпаведнасьць з Гааскай канвэнцыяй 2007 году «Аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрымання сям’і»[6];
  3. 19 чэрвеня 2019 году «Аб зьмяненьні Закону «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва», паводле якога спагнаньне алімэнтаў прывялі ў адпаведнасьць з Гааскай канвэнцыяй 2007 году «Аб міжнародным парадку спагнаньня алімэнтаў на дзяцей і іншых формаў утрыманьня сям’і»[7].

17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Заслаўскай акругі № 77[8]. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе ўваходзіла ў склад Камісіі па інфармацыйнай палітыцы[9]. Таксама была сяброўкай 5 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Бахрэйну, Вялікабрытаніі, Ірану, Румыніі і Тайлянду[10]. Адказвала за 2 законапраекты, прынятыя ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў:

  1. 9 красавіка 2020 году «Аб зьмяненьні Закону «Аб лекавых сродках»[11];
  2. 19 лістапада 2020 году «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях аховы здароўя і аказаньні псыхалягічнай дапамогі»[12].
  1. ^ У Беларусі выбраны парлямэнт шостага скліканьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2016 г. Праверана 16 сакавіка 2022 г.
  2. ^ В.В. Ермаловіч, В.У. Казловіч, В.Л. Ксюк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў // Парлямэнт – Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь шостага скліканьня / гал.рэд. Галіна Галаватая, пад агул.рэд. Уладзімера Андрэйчанкі, Міхаіла Мясьніковіча. — Менск: БелТА, 2019. — С. 31. — 304 с. — 250 ас. — ISBN 978-985-7064-34-2
  3. ^ а б Курсевіч Валянціна Вацлаваўна // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  4. ^ Пастаянныя камісіі сфармаваныя ў Палаце прадстаўнікоў // БелТА, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  5. ^ «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 13 чэрвеня 2017 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  6. ^ «Аб унясеньні дапаўненьня ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2 кастрычніка 2018 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  7. ^ «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялягічным дабрабыце насельніцтва» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 19 чэрвеня 2019 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  8. ^ ЦВК абнародавала прозьвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня // БелТА, 18 лістапада 2019 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  9. ^ Дэпутацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парлямэнцкім Сходзе Саюзу Беларусі і Расеі // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  10. ^ Курсевіч Валянціна Вацлаваўна (сёмае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  11. ^ «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 9 красавіка 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.
  12. ^ «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях аховы здароўя і аказаньні псыхалягічнай дапамогі» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 19 лістапада 2020 г. Праверана 18 сакавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць