Ўэст Бромўіч Альбіён

ангельскі футбольны клюб

«Ўэст Бромўіч Альбіён» (па-ангельску: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафэсійны ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Ўэст Бромўіч. Клюб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў ангельскай футбольнай лігі. У сэзоне 1919—1920 гадоў станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны. Выступаў у Прэм’ер-лізе. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадох клюб заваёўваў Кубак Ангельшчыны. У сэзоне 2008—2009 гадоў у Прэм’ер-Лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіянат футбольнай лігі. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіня-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі «Ўэст Бромўіч» меў і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя й чырвона-белыя).

Ўэст Бромўіч Альбіён
Поўная назва па-ангельску: West Bromwich Albion Football Club
Заснаваны 1878
Горад Ўэст Бромўіч, Ангельшчына
Стадыён Гоўтарнз
Умяшчальнасьць: 26 852
Прэзыдэнт Лі Пію[d]
Кіраўнік Гуочуань Лай[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
wba.co.uk (анг.)

Найбольш распаўсюджаная мянушка клюбу сярод заўзятараў — Baggies («мяшкі», «сумкі»), якая зьявілася дзякуючы абвіслым штанам працоўных, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагодзьдзя. Аднак маецца й іншая мянушка — Throstles («дразды»), бо першапачаткова на эмблеме клюбу быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бэльцы брамы, аднак пасьля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды зьяўляюцца некаторыя клюбы зь Мідлэндсу: традыцыйным супернікам «Ўэст Бромўіча» быў клюб «Астан Віла», аднак у апошні час іхным асноўным супернікам па дэрбі зьяўляецца «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз».

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны як «Ўэст Бромўіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter's Spring Works з Ўэст Бромўіча, у Стафардшыры, але цяпер гэтае месца ёсьць часткай адміністрацыйнай акругі Ўэст-Мідлэндс. У 1880 годзе клюб быў перайменаваны на сучасны лад «Ўэст Бромўіч Альбіён», стаўшы першай камандай у назове якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Ўэст Бромўічу, дзе некаторыя з гульцоў жылі ці працавалі. Клюб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінггэму й прылеглых раёнаў у 1881 годзе й адразу атрымаў права на выступы ў найвышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінггэму. «Ўэст Бромўіч» у першы сэзон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клюбамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафэй — Кубак Стафардшыру. У тым жа годзе «Ўэст Бромўіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клюбу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Ангельшчыны ўпершыню ў сэзоне 1883—1884 гадоў. У 1885 годзе клюб атрымаў прафэсійны статус[2], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе аднактрывалі паразу зь лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз» у перагулёўцы. У 1887 годзе клюб зноўку дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо «Астан Віле» зь лікам 2:0. У 1888 годзе клюб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Ангельшчыны, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» зь лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 году Ўільям Макгрэгар напісаў лісты пяці паводле ягонага меркаваньня наймацнейшым клюбам краіны, у тым ліку й «Ўэст Бромўіч Альбіёну», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клюбаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома й у гасьцёх кожны сэзон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці ягоных чальцоў-заснавальнікаў. Другі посьпех у розыгрышы Кубка Ангельшчыны прыйшоў да «Альбіёну» ў 1892 годзе, калі ў фінале гульцамі з Ўэст Бромўічу была пераможана «Астан Віла» зь лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 году гэтыя супернікі сустрэліся зноўку, але на гэты раз «Альбіён» трываў паразу 1:0.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • Чэмпіёны Ангельшчыны (1920)
  • Уладальнікі Кубка Ангельшчыны (1888, 1892, 1931, 1954, 1968)
  • Уладальнікі Кубка ангельскай лігі (1966)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ўэст Бромўіч Альбіёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў