Кўінз Парк Рэйнджарз Лёндан

ангельскі футбольны клюб

«Кўінз Парк Рэйнджарз» (па-ангельску: Queens Park Rangers) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў заходняй частцы Лёндану. «Кўінз Парк Рэйнджарз» таксама шырока вядомы па скарочанай назьве КПР. Іх таксама называюць «Рэйнджарз» і «Гупс» (анг. hoops — «абруч», з-за папярочных бела-блакітных палосаў іхняй асноўнай традыцыйнай формы). На працягу многіх гадоў клюб гуляў хатнія матчы на розных стадыёнах, перш чым атрымаў у сваё карыстаньне «Лофтус Роўд» у 1917 годзе. У сэзонах 1931—1932 гадоў і пазьней у 1962—1963 гадох каманда таксама гуляла на стадыёне «Ўайт Сіці», каб прыцягнуць большую колькасьць заўзятараў[2]. Дзякуючы сваёй блізкасьці да іншых клюбаў на захадзе Лёндану, КПР падтрымліваюць даўнюю канкурэнцыю зь некалькімі іншымі клюбамі ў гэтым раёне. Найбольш прыкметнымі зь іх зьяўляюцца «Чэлсі», «Фулгэм» і «Брэнтфард», зь якімі яны маюць сурацьстаяньне вядомае як Дэрбі заходняга Лёндану. Клюб і ягоныя заўзятары падтрымліваюць даўняе суперніцтва з клюбам «Ўотфард», нягледзячы на тое, што ў апошні час яно стала менш прыкметным.

Кўінз Парк Рэйнджарз
Поўная назва па-ангельску: Queens Park Rangers Football Club
Заснаваны 1882
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Лофтус Роўд
Умяшчальнасьць: 18 360
Прэзыдэнт Аміт Бгатыя[d]
Кіраўнік Tune Group[d] і Тоні Фэрнандэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 18 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
qpr.co.uk (анг.)

Гісторыя

рэдагаваць

Канец XIX стагодзьдзя

рэдагаваць

Футбольны клюб быў утвораны ў 1882 годзе, калі каманда, вядомая як «Сэнт-Джудз» была аб’яднаная з «Крайстчэрч Рэйнджарз». Новы клюб атрымаў назву «Кўінс Парк Рэйнджарз» альбо больш вядомую ў скарачэньні КПР, паколькі большасьць гульцоў жылі ў Кўінз-Парку на паўночным захадзе Лёндану. У 1889 годзе КПР стаў прафэсійным клюбам.

Першая палова XX стагодзьдзя

рэдагаваць

З 1920 году каманда пачала выступаць у трэцім дывізіёне й толькі ў сэзоне 1947—1948 гадоў КПР, пад кіраўніцтвам Дэйва Мэньёлы, нарэшце перамог турнір і атрымаў падвышэньне ў клясе. Наступныя чатыры сэзоны клюб правёў у другім дывізіёне, адкуль вылецеў па выніках сэзону 1951—1952 гадоў. Прыкладна ў гэты час у каманду, зь «Лідс Юнайтэд», перайшоў Тоні Інгэм, пасьля ўсталяваўшы рэкорд клюбу, згуляўшы за яго 519 матчаў.

Другая палова XX стагодзьдзя

рэдагаваць

Перад пачаткам сэзону 1959—1960 гадоў у клюб на пасаду старэйшага трэнэра прыйшоў Алек Сток. Сток і Джым Грэгары, які пасьля стаў старшынём КПР, у сярэдзіне 1960-х цалкам перабудавалі працу клюбу, а таксама стадыён і ягоныя навакольлі[3].

У сэзоне 1966—1967 гадоў КПР выйграў чэмпіянат у трэцім дывізіёне. У тым жа сэзоне КПР стаў першым у гісторыі клюбам, з трэцяга дывізіёну, які здолеў узяць Кубак футбольнай лігі, абыграўшы 4 сакавіка 1967 году «Ўэст Бромўіч Альбіён» зь лікам 3:2. Праз 40 гадоў гэты трафэй па-ранейшаму застаецца найвышэйшым дасягненьнем у гісторыі клюбу. Матч гэты ўвайшоў у гісторыю таксама й тым, што гэта быў першы фінал Кубка футбольнай лігі, які быў згуляны на стадыёне «Ўэмблі». У 1968 годзе КПР упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у першы дывізіён, але толькі на год: наступныя чатыры сэзоны клюб зноўку праводзіў у другім. У пачатку сэзону 1969—1970 гадоў у каманду, з «Тотэнгэму Готспуру» перайшоў Тэры Вэнэйблз. У той жа час сышоў, у «Манчэстэр Сіці», ранейшы лідэр клюбу Родні Марш, але неўзабаве ў клюб былі запрошаны новыя зоркі, як то Філ Паркс, Дон Гівэнз, Дэйв Томас і Стэнлі Боўлз. Побач зь імі ў поўную сілу зайгралі й дамарослыя гульцы, як то Дэйв Клемэнт, Ен Гілард, Мік Ліч і Джэры Фрэнсіс.

У 1974 годзе ў клюб прыйшоў новы мэнэджар Дэйв Сэкстан. Пад ягоным кіраўніцтвам клюб у сэзоне 1975—1976 гадоў заняў у першым дывізіёне 2 месца, да чэмпіёнства не дабраўшы толькі адзін пункт. Пяць гульцоў гэтай зорнай каманды гулялі ў зборнай Ангельшчыны, а практычна ўсе астатнія ўключаліся ў зборныя Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, Шатляндыі, Ўэйлзу. У канцы 1970-х гадоў КПР дэбютаваў у Кубку УЭФА, дайшоўшы да чвэрцьфіналу й прайграўшы грэцкаму клюбу АЕК па пэнальці. Пасьля сыходу Сэкстана ў 1977 годзе клюб зайграў горш і ў 1979 годзе вярнуўся ў другі дывізіён.

Найлепшыя гульцы

рэдагаваць

У 2008 годзе сярод заўзятараў было праведзена галасаваньне на найлепшых адзінаццаць гульцоў клюбу за ўсю гісторыю існаваньня каманды. У сьпіс увайшлі:

  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/1039
  2. ^ Simon Inglis: «Football Grounds of Britain», стар. 305-6. ISBN 0-00-218426-5
  3. ^ Alec Stock Obituary. QueensParkRangersFC.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць