Зборная Эстоніі па футболе
Нацыянальная каманда Эстоніі па футболе — нацыянальная зборная Эстоніі, якая рэпрэзэнтуе краіну на міжнародных футбольных спаборніцтвах. Удзельнікаў зборнай вызначае галоўны трэнэр Эстонскай футбольнай асацыяцыі (EJL). Хатнія матчы зборнай праводзяцца ў Таліне на стадыёне «А. Ле Кок Арэна».
Эстонія | |||||
Фэдэрацыя | Эстонская футбольная асацыяцыя | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Мартын Рэйм | ||||
Капітан | Рагнар Клаван | ||||
Найбольш гульняў | Мартын Рэйм (157) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Андрэс Опэр (38) | ||||
Першая гульня | |||||
Фінляндыя 6:0 Эстонія (Хэльсынкі, Фінляндыя; 17 кастрычніка 1920) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Эстонія 6:0 Летува (Талін, Эстонія; 26 ліпеня 1928) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Фінляндыя 10:2 Эстонія (Хэльсынкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922) | |||||
|
Першы матч зборная Эстоніі правяла ў 1920 супраць зборнай Фінляндыі, атрымаўшы ў Хэльсынках паразу 6:0. Аднойчы Эстонія брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях — улетку 1924 року; у чэмпіянатах сьвету або Эўропы ня ўдзельнічала ні разу.
Першы пасьля вялікага перапынку, выкліканага акупацыяй Эстоніі Саветамі, міжнародны матч адноўленая зборная правяла 3 чэрвеня 1992 року ў Таліне супраць Славеніі, ён завяршыўся нічыйным лікам 1:1.
Найбольшую колькасьць выступаў за зборную Эстоніі мае Мартын Рэйм (157), па гэтым паказьніку ён трымаў эўрапейскі рэкорд да лістападу 2009 року. Найбольш пасьпяховы бамбардзір — Андрэс Опэр (38 мячоў).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗборная Эстоніі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эстонская футбольная асацыяцыя (анг.)
- Профіль на бачыне FIFA (анг.)
- Профіль на бачыне UEFA (анг.)
- Архіў гульняў каманды з 1920 року (анг.)
- Архіў гульцоў (анг.)
- Матчы зборнай (эст.)