Ўотфард (футбольны клюб)
«Ўотфард» (па-ангельску: Watford) — ангельскі футбольны клюб з Ўотфарду, графства Гэртфардшыру. Заснаваны ў 1881 годзе пад назовам «Ўотфард Ровэрз». Пасьля перамогі ў чэмпіянаце Паўднёвай лігі сэзону 1914—1915 гадоў у 1920 годзе клюб далучыўся да складу Футбольнай лігі. За сваю гісторыю дружына праводзіла хатнія матчы на розных пляцоўках перш чым пераехаць «Вікарыдж Роўд» у 1922 годзе. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі з «Лутан Таўну». Найбольшага посьпеху «Ўотфард» дамогся ў пэрыяд з 1977 па 1987 гады, калі каманду ачольваў Грэм Тэйлар. За гэты час клюб з чацьвёртага дывізіёну падняўся ў эліту і нават у сэзоне 1983—1984 гадоў выступаў у Кубку УЭФА і нават дамогся выхаду ў фінал Кубка Ангельшчыны 1984 году. Пасьля гэтага пачаўся пэрыяд заняпаду, але ў новым стагодзьдзі клюб часам вяртаецца ў Прэм’ер-лігу. У 2019 годзе «Ўотфард» зноўку дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны, але трываў паразу з буйным лікам 6:0 ад «Манчэстэр Сіці».
Ўотфард | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Watford Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1881[1][2] | |||||
Горад | Ўотфард, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Вікарыдж Роўд Умяшчальнасьць: 17 477 | |||||
Кіраўнік | Джампаолё Поцца[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | |||||
· 2023—2024 | 15 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы watfordfc.com (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьВытокі клюбу можна прасачыць з 1881 году, калі «Ўотфард Ровэрз» быў створаны Гэнры Гровэрам, аднім з абаронцаў клюбу[4]. Дружына першапачаткова складалася з гульцоў-аматараў, праводзіўшы хатнія гульні ў некалькіх месцах гораду. Упершыню клюб дэбютаваў у Кубку Ангельшчыны ў сэзоне 1886—1887 гадоў, а ў 1889 годзе «Ўотфард» упершыню здабыў кубак свайго роднага графства. У 1893 годзе клюб зьмяніў назву на «Ўэст-Гэртс», а ў 1896 годзе яны далучыліся да Паўднёвай футбольнай лігі. У пачатку сэзону 1897—1998 гадоў посьпехі «Ўэст-Гэртс» значна скараціліся, а колькасьць наведвальнікаў паменьшала да менш чым 200 гледачоў. Кіраўнікі клюбу пайшлі на сьмелы крок, ператварыўшы дружыну ў прафэсійную структуру. У 1898 годзе клюб аб’яднаны з «Ўотфард Сэнт-Мэры», у выніку чаго паўстаў сучасны клюб «Ўотфард». Пасьля вылету ў другі дывізіён Паўднёвай лігі ў 1903 годзе клюб прызначыў на пасаду трэнэра былога футбаліста зборнай Ангельшчыны і найлепшага бамбардзіра першага дывізіёну Джона Гудала. Ён прывёў «Ўотфард» да падвышэньня і ўтрымліваў каманду ў галоўным дывізіёне Паўднёвай лігі да свайго сыходу да 1910 году. Не зважаючы на фінансавія абмежаваньні, клюб дамогся перамогі ў лізе ў сэзоне 1914—1915 гадоў. Па вайне «Ўотфард» правёў яшчэ адзін сэзон у Паўднёвай лізе, пасьля чаго далучыўся да трэцяга дывізіёну Футбольнай лігі.
У 1921—1922 гадоў трэці ўзровень Футбольнай лігі складаўся з двух паралельных групаў з 22 клюбамі ў кожнай. Клюбы змагаліся як за пераход у другі дывізіён, гэтак і за барацьбу за ўтрыманьне лігавага статусу[5]. Існавала сыстэма перавыбараў, якая азначала, што дзьве ніжнія дружыны ў кожнай групе павінны былі падаць заяўку на перавыбраньне ў лігу[6]. «Ўотфорд» фінішаваў па-за межамі шасьцёрцы найлепшых клюбаў у кожным сэзоне паміж 1922 і 1934 гадамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ (нявызначаны загаловак) — ISBN 978-0-9509601-6-6
- ^ (нявызначаны загаловак) — ISBN 978-0-9527458-1-5
- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/1010
- ^ «They shaped the club». Watford Football Club.
- ^ «How consistency and caution made Arsenal England's greatest team of the 20th century». The Independent.
- ^ «Fifth amendment». When Saturday Comes.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)