Мікель Артэта

гішпанскі футбаліст, трэнэр

Мікель Артэта Аматрыян (па-басконску: Mikel Arteta Amatriain; нарадзіўся 26 сакавіка 1982 году, Сан-Сэбастыян, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст і трэнэр, выступаў на пазыцыі паўабаронцы. Зьяўляецца баскам. З 2005 году стала гуляў у ангельскім клюбе «Эвэртан», пакуль у апошнія дні трансфэранага акна на пачатку сэзону 2011—2012 гадоў ня быў падпісаны «Арсэналам». На сёньня займае пазыцыю галоўнага трэнэра ангельскага «Арсэналу».

Мікель Артэта
Мікель Артэта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1982 (42 гады)
Сан-Сэбастыян, Гішпанія
Рост 179 см
Вага 65 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1994—1997
1997—1999
Антыгуока
Барсэлёна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2002
2000—2002
2002—2004
2004—2005
2005
2005—2011
2011—2016
Барсэлёна Б
ПСЖ
Рэйнджарз
Рэал Сасьедад
Эвэртан
Эвэртан
Арсэнал
42 (3)
31 (2)
50 (12)
15 (1)
12 (1)
174 (28)
110 (14)
Трэнэрскія клюбы
2019— Арсэнал Лёндан

Кар’ера

рэдагаваць

Мікель пачаў футбольную кар’еру ў клюбе «Антыгуока» ў родным горадзе Сан-Сэбыстыян, дзе пасябраваў з паўабаронцам Шабі Алёнса з тае прычыны, што яны разам гулялі кожныя выходныя. У хуткім часе Мікель зьехаў у «Барсэлёну», дзе гуляў за рэзэрвовую каманду, але прабіцца ў галоўную каманду клюбу ня здолеў, пасьля чаго зьехаў у шатляндзкі «Рэйнджарз».

У шатляндзкім клюбе Артэта атрымаў шэраг трафэяў, а таксама любоў заўзятараў брытанскага клюбу. Аднак у 2004 годзе гулец вярнуўся на радзіму, каб выступаць за «Рэал Сасьедад» разам са сваім сябрам Шабі Алёнса, які аднак зьехаў у тым сэзоне ў «Лівэрпул». На наступны год, Артэта далучыўся да табару ангельскага «Эвэртану», дзе паводле задумы Дэйвіда Моеса, павінен быў замяніць дацкага паўабаронцу Томаса Гравэсэна. У хуткім часе гулец стаў футбалістам асноўнага складу клюбу, артымаўшы шэраг узнагародаў найлепшага гульца клюбу.

31 жніўня 2011 году склаў 4-гадовы кантракт зь лёнданскім «Арсэналам», які заплаціў за гішпанца 10 мільёнаў фунтаў[1].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Рэйнджарз»:

«Арсэнал»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць