Барусія Мёнхэнглядбах
«Бару́сія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Мёнхэнглядбаху. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Двухразовы ўладальнік Кубка УЭФА (1975, 1979). «Барусія» зьяўляецца адным з самых тытуляваных і найбольш актыўна падтрымоўваючых заўзятарамі клюбаў Нямеччыны. Клюб налічвае больш за 37 тысячаў чальцоў і зьяўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартовым аб’яднаньнем у Нямеччыны. Колеры клюбу — зялёны, чорны й белы, а афіцыйны сымбаль — жарабя Юнтэр (ням. Jünter).
Барусія Мёнхэнглядбах | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1900 | ||||
Горад | Мёнхэнглядбах, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Барусія-Парк Умяшчальнасьць: 54 057 | ||||
Прэзыдэнт | Рольф Кёнігс | ||||
Галоўны трэнэр | Марка Розэ | ||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||||
· 2019—2020 | 4 месца | ||||
| |||||
https://www.borussia.de/ |
Поўная назва клюбу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсьць лацінізаваны варыянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартовых клюбаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартовае таварыства для цялесных практыкаваньняў» і акрамя футболу ў клюбе маюцца таксама сэкцыі па гандболе й настольным тэнісе.
ГісторыяРэдагаваць
Раньнія гадыРэдагаваць
У канцы 1899 году група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клюб. І ўжо 1 жніўня 1900 году быў афіцыйна зарэгістраваны клюб «Барусія Мёнхэнглядбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клюб Барусія 1900 Мёнхэнглядбах» (ням. «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клюб быў прыняты ў Райнска-вэстфальскі гульнёвы зьвяз (ням. Rheinisch-Westfälischen Spielverband)[1]. У 1914 годзе было набыта спартовае збудаваньне «De Kull»[2], на месцы якога пасьля перамогі Барусіі Мёнхэнглядбах у фінале кубка Нямеччыны ў 1960 годзе колькасьць месцаў на стадыёне была павялічаная ад 10 000 да 34 500 і была нададзеная новая назва — «Стадыён на Бэкельбэргу» (ням. «Bökelbergstadion»)[3]. Але толькі пасьля Другой сусьветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад у самую высокую клясу ў той час — Найвышэйшую заходнюю лігу (ням. Oberliga West).
Выхад у БундэсьлігуРэдагаваць
24 жніўня 1960 году «Барусія» стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытулу — Кубка Нямеччыны, перамогшы ў фінале зь лікам 3:2 футбольны клюб «Карльсруэ»[4]. У наступным годзе клюб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV»[5]. 26 чэрвеня 1965 году клюб выйшаў у прафэсійную найвышэйшую футбольную лігу Нямеччыны — Бундэсьлігу, заснаваную двума гадамі раней. «Барусія» перамагла ў рэлегацыйных матчах, пасьля таго як скончыла сэзон у Заходняй рэгіянальнай лізе (ням. Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў Бундэсьлізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» зь Мюнхэну.
Залатыя гадыРэдагаваць
«Глядбах» пачаў свой шлях у Бундэсьлізе ў сэзоне 1965—1966 гадоў, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клюбы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сэзоне 1968—1969 гадоў, аднак «Барусія Мёнхэнглядбах» нанесла зваротны ўдар у наступным сэзоне, а потым перамагла й у наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэсьлігі абараніўшы тытул чэмпіёна.
СкладРэдагаваць
|
|
Рэзэрвовая камандаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Aretz 2015. С. 12–16.
- ^ Aretz 2015. С. 30–35.
- ^ asv Был такой стадион. Где раньше играла Боруссия Менхенгладбах(рас.). Scorum. Праверана 23 студзеня 2021 г.
- ^ DFB-Pokal 1959/1960(ням.). Fussballdaten. Праверана 23 студзеня 2021 г.
- ^ История команды "Боруссия М"(рас.). Euro-Football.ru. Праверана 23 студзеня 2021 г.
- ^ Borussia Mönchengladbach - Club profile(анг.). Transfermarkt. Праверана 23 студзеня 2021 г.
- ^ Team(ням.). Borussia Mönchengladbach. Праверана 23 студзеня 2021 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Aretz, Markus; Giebeler, Stephan; Kreuls, Elmar Borussia Mönchengladbach: Die Chronik. — Göttingen: Die Werkstatt GmbH, 2015. — 175 с. — ISBN 9783730702123
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Барусія Мёнхэнглядбах — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў