Рэдынг (футбольны клюб)

ангельскі футбольны клюб

«Рэ́дынг» (па-ангельску: Reading FC) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Рэдынг. Клюб мае даўнюю мянушку «Роялз» (па-ангельску: Royals), у сувязі з разьмяшчэньнем у Каралеўскім графстве Бэркшыр. «Рэдынг» быў заснаваны ў 1871 годзе, такім чынам клюб зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у Ангельшчыне, але ён не далучаўся да Футбольнай лігі да 1920 году, і ніколі не гуляў у найвышэйшай лізе ангельскай футбольнай сыстэмы да сэзону 2006—2007 гадоў.

Рэдынг
Поўная назва па-ангельску: Reading Football Club
Заснаваны 1871
Горад Рэдынг, Ангельшчына
Стадыён Мадэйскі
Умяшчальнасьць: 24 161
Прэзыдэнт Джон Мадэйскі[d]
Кіраўнік Дай Ёнге[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
readingfc.co.uk (анг.)

Хатнія матчы клюб праводзіў на стадыёне «Элм Парк», які налічвае 102 гады існаваньня. Аднак у 1998 годзе «Рэдынг» пераехаў на новы стадыён «Мадэйскі», які быў названы ў гонар старшыні клюбу сэра Джона Мадэйскага.

Гісторыя

рэдагаваць

Гады аматарства

рэдагаваць

Заснаваны ў 1871 годзе футбольны клюб «Рэдынг», у пачатку сваёй гісторыі прымаў удзел толькі ў кубкавых матчах і таварыскіх сустрэчах. Першы ўдзел клюбу ў Кубку Ангельшчыны адбыўся ў 1890 годзе. Выступы клюбу ў нацыянальным кубку былі вельмі няўдалымі, а ў 1894 годзе каманда была зганьбавана зьневажальнай паразай, «Рэдынг» быў разгромлены клюбам «Прэстан Норт Энд» зь лікам 0:18 ужо ў першым раўндзе турніру. У тым жа годзе «Рэдынг» атрымаў права прымаць удзел у чэмпіянаце Паўднёвай лігі. Толькі праз год клюб атрымаў прафэсійны статус.

Першая палова XX стагодзьдзя

рэдагаваць

У першыя гады XX стагодзьдзя каманда знаходзілася ў падвале ангельскай Футбольнай лігі. Толькі ў сэзоне 1920—1921 гадоў каманда апынулася ў складзе трэцяга дывізіёну, у выніку ўключэньня ў яго Паўднёвай лігі. Празь пяць гадоў, у 1926 годзе, камандзе ўдалося дамагчыся посьпеху й перамагчы ў чэмпіянаце гэтага дывізіёну, а ў наступным 1927 годзе каманда дайшла да паўфіналу Кубка Ангельшчыны. Гэта дасягненьне да сёньняшняга дня зьяўляецца рэкордным для клюбу ў нацыянальным кубку. У 1931 годзе клюб зноўку апынуўся ў трэцім дывізіёне, у якім выступаў усе 1930-я гады, да пачатку Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны, у верасьні 1946 году, «Рэдынг» атрымаў самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, каманда разграміла «Крыстал Пэлас» зь лікам 10:2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць