Ўэст Гэм Юнайтэд
«Ўэст Гэм Юнайтэд» (па-ангельску: West Ham United) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе пад назовам «Thames Ironworks F.C.» і рэфармаваны ў 1900 годзе, зьмяніўшы назву на сучасную «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 1904 годзе клюб пераехаў на сёньнішні стадыён «Балейн Граўнд», які да таго ж мае назоў «Аптан Парк». Спачатку клюб удзельнічаў ў Паўднёвай і Заходняй лігах, пакуль у 1919 годзе ў рэшце рэшт не ўступлілі ў Футбольную лігу, у якой у 1923 годзе прасунуліся ў найвышэйшы дывізіён. У 1923 годзе клюб таксама дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, у якім саступіў на стадыёне «Ўэмблі» «Болтану Ўандэрэрз».
Ўэст Гэм Юнайтэд | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: West Ham United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1895 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Алімпійскі Умяшчальнасьць: 60 000 | |||||
Кіраўнік | J&T Credit Investments[d][1][2], Дэйвід Саліван[d][2] і Дэйвід Голд[d][2] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 9 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы whufc.com (анг.) |
У 1940 годзе каманда перамагла ў розыгрышы Ваеннага кубка. Клюб перамагаў у Кубку Ангельшчыны тры разы: у 1964, 1975 і 1980 гадох, двойчы займаючы другую прыступку: у 1923 і 2006 гадох. У 1965 годзе клюб дамогся перамогі ў эўрапейскім Кубку кубкаў, а ў 1999 годзе каманда перамагла ў Кубку Інтэртота.
Гісторыя
рэдагавацьХIХ стагодзьдзе. Раньнія гады
рэдагавацьФутбольны клюб «Ўэст Гэм» пачаў сваё існаваньне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клюб стаў гуляць у Лізе Лёндану праз год пасьля свайго стварэньня, і ў наступным сэзоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у другі дывізіён Паўднёвай лігі. «Малатабойцы» сьвяткавалі посьпех у першым сваім сэзоне ў новым турніры. У 1900 годзе клюб зьмяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.
Спачатку каманда гуляла ў поўнасьцю сіняй экіпіроўцы, як якую каманду натхніў першы ўладальнік клюбу Арнальд Гілз. Аднак у хуткім часе колеры формы зьмяніліся, і каманда пераапранулася ў блакітныя кашулі й белыя шорты, якія насіла з 1897 па 1899 гады. У 1899 годзе клюб набыў камплект формы з традыцыйнымі бардовымі кашулямі з блакітнымі рукавамі з дапамогай гульцоў «Астан Вілы» гульцоў. У гэтай форме клюб гуляе й да нашага часу.
Пасьля спрэчкі, якая разгарнулася ў чэрвені 1900 году, паводле функцыянаваньня й фінансаваньня клюбу «Thames Ironworks F.C.» быў расфармаваны, а затым амаль адразу ж адноўлены 5 ліпеня 1900 году пад назовам «Ўэст Гэм Юнайтэд» з удзелам Сыда Кінга ў якасьці мэнэджара і будучага мэнэджара Чарлі Пэйнтэра ў якасьці ягонага памочніка[4].
ХХ стагодзьдзе
рэдагавацьУ 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Ангельшчыны. «Ўэст Гэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым дывізіёне, але ў 1932 годзе клюб выляцеў у Другі дывізіён і знаходзіўся тамака даволі доўга — чвэрць стагодзьдзя.
У 1950-я каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнэр: Тэд Фэнтан, які разьвіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «Малатабойцы» ізноў увайшлі ў першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат другога дывізіёну.
У 1961 годзе ў «Ўэст Гэме» зьмяніўся трэнэр. На месца Тэда Фэнтана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынаньні папярэдняга трэнэра ў пляне маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і зьмяніў схему гульні. Усё гэта прынесла посьпех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Ангельшчыне над «Прастанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцы атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Ўэст Гэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на эўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў «Мюнхэн-1860».
Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнэрам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Ангельшчыны ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Ўэст Гэм» мог паўтарыць свой эўрапейскі посьпех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бэльгійскаму «Андэрлэхту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі дывізіён у 1978 годзе.
Праз тры гады клюб вярнуўся, прычым у 1980 «Ўэст Гэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Ангельшчыны, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Лівэрпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што зьяўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Ўэст Гэм» ізноў апусьціўся ў ніжні па ўзроўні дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўсьлед чарговае паніжэньне ў клясе.
У пачатку 1990-х да трэнэра Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клюб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-Лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-Лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: (3)
- 1964, 1975, 1980
- Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў: (1)
- 1965
- Уладальнік Кубка Інтэртота: (1)
- 1999
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: (1)
- 2023
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць
|
|
|
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)
- Ukrainian Hammers (рас.)
- Russian Hammers (рас.)
- Ўэст Гэм №1 (рас.)
- Сайт фанатаў «Ўэст Гэм Юнайтэд» (рас.)