Стадыё́н «Ўэ́мблі» (па-ангельску: Wembley Stadium) — стадыён у Лёндане, Ангельшчына. Зьяўляецца хатнім стадыёнам зборнай Ангельшчыны па футболе. Быў пабудаваны ў 2007 годзе на месцы зьнесенага старога стадыёну «Ўэмблі».

«Ўэмблі»
Краіна Вялікабрытанія
Горад Брэнт[d] і Ўэмблі[d]
Адрас Лёндан
Год пабудовы 2003–2007
Дата адкрыцьця 9 сакавіка 2007
Зьмяшчальнасьць 90 000 чалавек[1]
Хатняя каманда Зборная Ангельшчыны па футболе
Памеры поля 105 × 69 м
Тып пакрыцьця Дэса Грасмастэр[d][2]
«Ўэмблі» на мапе Ангельшчыны
«Ўэмблі»
«Ўэмблі»
«Ўэмблі»
Афіцыйны сайт

Новы «Ўэмблі» ўмяшчае 90 000 гледачоў, што робіць яго самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам у Вялікабрытаніі й другім у Эўропе, пасьля «Камп Ноў».

28 траўня 2011 году на «Ўэмблі» прайшоў фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2011 году[3], дзе сустракаліся гішпанская «Барсэлёна» й ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд». Праз два гады, ў траўні 2013 году, стадыён ізноў прымаў фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА[4], дзе сустракаліся дортмундзкая «Барусія» й «Баварыя».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць