Кардыф Сіці

ўэйлскі футбольны клюб

«Кардыф Сіці» (па-ангельску: Cardiff City) — ўэйлскі футбольны клюб з гораду Кардыф, які выступае ў чэмпіянаце Ангельшчыны. Клюб упершыню ўзяў удзел у Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2013—2014 гадоў, аднак адразу ж выляцеў зноўку ў другі дывізіён. Свае хатнія гульні клюб праводзіць на стадыёне «Кардыф Сіці», на які клюб пераехаў у 2009 годзе са стадыёну «Нініян Парк».

Кардыф Сіці
Поўная назва па-валійску: Cardiff City Football Club
Заснаваны 1899
Горад Кардыф, Ўэйлз
Стадыён Кардыф Сіці
Умяшчальнасьць: 26 828
Прэзыдэнт Мэгмэт Далман[d]
Кіраўнік Вінсэнт Тан[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cardiffcityfc.co.uk (анг.)

Клюб быў заснаваны як футбольны клюб «Рывэрсайд» у 1899 годзе й зьяўляецца адзіным клюбам з-за межаў Ангельшчыны, які атрымліваў перамогу ў розыгрышы Кубка Ангельшчыны, калі які атрымалі перамогу ў спаборніцтве ў 1927 годзе. Клюб атрымаў перамогу ў Чэмпіянаце футбольнай лігі ў сэзоне 2012—2013 гадоў, атрымаўшы, такім чынам, правы на ўдзел ў найвышэйшым дывізіёне Ангельшчыны.

У 2012 годзе «Кардыф Сіці» быў рэбрэндынгаваны малазійскім уладальнікам клюбу, Вінцэнтам Танам. Гэтае дзеяньне ўключала зьмену традыцыйных колераў клюбу й эмблемы.

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб «Рывэрсайд» быў утвораны ў 1899 годзе як спроба ўтрымаць гульцоў крыкетнага клюбу разам у форме падчас зімовых месяцаў. У свой першы сэзон клюб гуляў таварыскія матчы супраць мясцовых камандаў на іхных пляцоўках, але ў 1900 годзе яны далучыліся да Кардыфаўскай рэгіянальнай лігі, свайго першага спаборніцтва. У 1905 годзе Кардыф атрымаў статус гораду ад караля Эдўарда VII, і ў выніку клюб у гонар гэтай падзеі клюб зрабіў запыт на зьмену сваёй назвы на «Кардыф Сіці», але просьба была адхілена, бо клюб не гуляў на досыць высокім узроўні. Дзеля прасоўваньня новага назова клюб далучыўся да Аматарскай лігі Паўднёвага Ўэйлзу ў 1907 годзе, а ў наступным годзе клюб атрымаў дазвол на зьмяненьне назвы клюбу на «Кардыф Сіці».

Цікавасьць да клюбу пачала павялічвацца на працягу гэтага часу, але «Кардыф Сіці» быў вымушаны адмовіцца ад магчымасьці далучыцца да зноўку ўтворанай Паўднёвай лігі Другога дывізіёну, бо ня меў сродкаў на валоданьне сваёй пляцоўкай «Сафія Граўнд». На працягу наступных двух гадоў у Кардыф віталі многія вядучыя клюбы Вялікабрытаніі, у тым ліку «Мідлзбра», «Брыстал Сіці» й «Крыстал Пэлас». Матчы з гэтымі супернікамі праводзіліся на розных пляцоўках у Кардыфе й у найбліжэйшых гарадох. Клюб, у рэшце рэшт, пераехаў на свой новы стадыён, «Нініян Парк», у 1910 годзе. На наступны год клюб зрабіў сваё першае падпісаньне, набыўшы Джэка Эванза ў іншага ўэйлскага клюбу, «Кумпрак».

Маючы сваю пляцоўку «Кардыф Сіці» далучыўся да Паўднёвай лігі другога дывізіёну, акрамя таго ж, фундатар клюбу, Бартлі Ўілсан, здолеў запрасіць у клюб вядомага на той час гульца й трэнэра Дэйві Макдугала, які стаў гуляючым трэнэрам. Свой першы матч у лізе клюб правёў супраць «Астан Вілы», але атрымаў паразу зь лікам 1:2. Адзіны гол у складзе гульцой з Кардыфу забіў Джэк Эванз. Першы сэзон клюб скончыў на выніковым 4-м месцы. «Кардыф Сіці» працягваў гуляць у дывізіёне на працягу наступнага дзесяцігодзьдзя, акрамя тых часоў, калі ліга была прыпыненая ў сувязі з пачаткам Першай сусьветнай вайны[2].

Самым пасьпяховым пэрыядам гісторыі клюбу лічацца 1920-я гады, калі «Кардыф Сіці» скончыў сэзон да другім месцы пасьля «Гадэрсьфілд Таўну» ў 1924 годзе ў старой футбольнай лізе першага дывізіёну, а затым клюб двойчы дахадзіў да фіналу Кубка Ангельшчыны, гуляючы спачатку ў 1925 годзе супраць «Шэфілд Юнайтэд», а потым у 1927 годзе супраць «Арсэналу». У фінале супраць «Арсэналу» «Кардыф Сіці» стаў адзінай камандай, якая перамагла ў Кубку Ангельшчыны, пры гэтым базуючыся не ў Ангельшчыне, перамогшы «кананіраў» зь лікам 1:0. Фінал быў таксама адметны, паколькі гэта быў першы трансьляваны па ўсёй краіне матч на BBC Radio. «Кардыф Сіці» й «Сўонсі Сіці» зьяўляюцца адзінымі ўэйлскімі футбольнымі клюбамі, якія дасягнулі самага высокага ўзроўню ангельскага футболу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць