Кубак футбольнай лігі Ангельшчыны

Кубак футбольнай лігі (па-ангельску: Football League Cup), больш вядомы як Кубак лігі (па-ангельску: League Cup) — спаборніцтва, якое праводзіцца сярод ангельскіх клюбных камандаў.

Рэглямэнт

рэдагаваць

Як і Кубак Ангельшчыны, гэты турнір праводзіцца па прынцыпе выбываньня ўдзельнікаў пасьля першай паразы. Але ў адрозьненьне ад Кубка Ангельшчыны, дзе ў розыгрышы 2007/2008 гадоў удзельнічала 731 каманда, лік удзельнікаў Кубка Лігі абмежаваны 92 клюбамі — 20 прадстаўляюць Прэм’ер-Лігу, а яшчэ 72 — тры дывізіёны футбольнай лігі. Яшчэ адным адрозьненьнем паміж гэтымі турнірамі зьяўляецца тое, што ў паўфіналах Кубка Ангельшчыны каманды гуляюць паміж сабой два матчы, а не адзін.

Пераможца Кубка лігі атрымлівае права ўдзельнічаць у розыгрышы Лігі Эўропы, калі ён не дамогся гэтага права іншым шляхам (калі пераможца згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, пуцёўка ў Лігу Эўропы пераходзіць камандзе зь ліку тых, хто яшчэ ня ўдзельнічае ні ў адным эўракубкаў, але фінішавала ў Прэм’ер-Лізе вышэй за сваіх канкурэнтаў).

Гісторыя

рэдагаваць

З 1982 году Кубак лігі мянуецца па назьве фундатара:

  • Малочны Кубак (па-ангельску: Milk Cup) — з 1981/1982 па 1985/1986 фундатарам зьяўлялася кампанія-вытворца малочных прадуктаў Milk Marketing Board;
  • Кубак выкліку Littlewoods (па-ангельску: Littlewoods Challenge Cup) — з 1986/1987 па 1989/1990 фундатарам была кампанія Littlewoods сэра Джона Мурса, вядомая дзякуючы свайму букмэкерскаму падразьдзяленьню;
  • Кубак Rumblebows (па-ангельску: Rumbelows Cup) — з 1990/1991 па 1991/1992 Кубак спансавала кампанія па гандлю электратаварамі Rumblebows;
  • Кубак Coca-Cola (па-ангельску: Coca-Cola Cup) — з 1992/1993 па 1997/1998 фундатарам выступала кампанія-вытворца безалькагольных напояў Coca-Cola;
  • Кубак Worthington (па-ангельску: Worthington Cup) — з 1998/1999 па 2002/2003 назвай Кубка служыла марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers;
  • Кубак Carling (па-ангельску: Carling Cup) — з 2003/2004 і па 2015/2016 у якасьці назвы выкарыстоўвалася марка піва, якая належыць кампаніі Coors Brewers;
  • Кубак EFL з сэзону 2016—2017 гадоў.

Кубак лігі лічыцца не такім прэстыжным, як Кубак Ангельшчыны, які мае значна багацейшую гісторыю, і ў розыгрышы якога прымаюць нават тыя клюбы, якія не ўваходзяць у склад футбольнай лігі. Магчыма, менавіта таму шматлікія клюбы ў цяперашні час выстаўляюць на матчы турніру сур’ёзна саслабленыя склады, улучальных гульцоў, не атрымлівальных гульнявой практыкі, у тым ліку моладзь.

Пераможцы

рэдагаваць

Паказаныя апошнія перамогі і паразы ў фіналах турніру

Клюб Перамог Апошняя перамога Фіналіст Апошняя параза
1 Лівэрпул 8 2012 4 2016
2 Манчэстэр Юнайтэд 5 2017 4 2003
3 Астан Віла 5 1996 3 2010
4 Чэлсі 5 2015 2 2008
5 Манчэстэр Сіці 5 2018 1 1974
6 Тотэнгэм Готспур 4 2008 4 2015
7 Нотынггэм Форэст 4 1990 2 1992
8 Лэстэр Сіці 3 2000 2 1999
9 Арсэнал 2 1993 6 2018
10 Норыдж Сіці 2 1985 2 1975
11 Бірмінггэм Сіці 2 2011 1 2001
12 Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз 2 1980 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кубак футбольнай лігі Ангельшчынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў