Аталянта Бэргама

італьянскі футбольны клюб

«Аталя́нта» (па-італьянску: Atalanta Bergamasca Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Бэргама, які месьціцца ў правінцыі Лямбардыя. Мянушку «нэрадзуры» яны арымалі дзякуючы выступам у кашулях зь сіне-чорнымі вэртыкальнымі палосамі, а таксама чорным трусам і чорным шкарпэткам.

Аталянта
AtalantaBC.png
Поўная назва Atalanta Bergamasca Calcio
Заснаваны 1907
Горад Бэргама, Італія
Стадыён Гэвіс Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 26 562
Прэзыдэнт Антоніё Пэркасі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2020—2021 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
atalanta.it(італ.)

Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Гэвіс Стэдыюм», які здольны зьмясьціць 26 562 чалавек[1]. У Італіі «Аталянту» часам называюць «каралева правінцыйных клюбаў» (італ. Regina delle provinciali) каб падкрэсьліць той факт, што клюб гістарычна зьяўляецца адным з найлепшых сярод камандаў, якія не базуюцца ў вялікіх гарадах краіны.

У сэзоне 2010—2011 гадоў клюб атрымаў заахвочваньне ў Сэрыю А. «Аталянта» дасягала паўфіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1988 годзе, калі яшчэ выступала ў другім па значнасьці дывізіёне Італіі. Гэта па-ранейшаму зьяўляецца лепшым паказчыкам выступу клюбаў не зь першага дывізіёну ў буйных турнірах УЭФА, то бок такі ж вынік мае й ангельскі «Кардыф Сіці».

ГісторыяРэдагаваць

Першым футбольным клюбам гораду Бэргама быў ФК «Бэргама», заснаваны ў 1903 годзе швайцарскімі імігрантамі й выступаў у зоне Лямбардыі чэмпіянату Італіі. 17 кастрычніка 1907 году група ў складзе Эўджэніё Ўр’ё, Джуліё й Фэручча Амаці, Алясандра Фарліні й Джавані Рабэрці ўтварыла спартовае таварыства «Аталянта», якое атрымала сваю назву ў гонар гераіні старажытнагрэцкай міталёгіі. У 1913 годзе ў грамадзтве была ўтворана футбольная сэкцыя, а ў 1914 годзе «Аталянта» была прызнаная Італьянскай фэдэрацыяй футболу й пачала ўдзельнічаць у другой групе чэмпіянату Лямбардыі. У 1920 годзе каманда паднялася ў першую групу.

Раней, у лютым 1920 году спартовае таварыства «Аталянта» й спартова-фэхтавальнае таварыства «Бэргамаска», якія паглынулі ў 1913 годзе ФК «Бэргама», аб’ядналіся ў футбольны клюб «Аталянта». Быў прыняты кампрамісны чорна-сіні варыянт колераў клюбу (колеры таварыства «Аталянта» былі чорна-белымі, а таварыства «Бэргамаска» — сіне-белымі). Першым трэнэрам стаў натуралізавы аргентынец Чэзарэ Лёвацьці.

У 1928 годзе спэцыяльна для клюбу быў пабудаваны стадыён, названы ў гонар фашыста Марыё Бруманы, пазьней перайменаваны ў «Атлеці Адзуры д’Італія». У дэбютным сэзоне 1928—1929 гадоў у нацыянальным чэмпіянаце «Аталянта» стала толькі 14-й у сваёй падгрупе й на наступны год была разьмеркавана ў створаную Сэрыю B. У сэзоне 1932—1933 гадоў з-за праблемаў зь фінансаваньнем «Аталянта» ледзь не зьнялася з чэмпіянату. Толькі дзякуючы продажу ў «Амбразыяну-Інтэр» галкіпэра зборнай Карлё Чэрэзолі клюбу ўдалося дагуляць турнір.

Першы раз трапіць у Сэрыю А атрымалася ў 1937 годзе, аднак паводле вынікаў гэтага году «Аталянта» вярнулася назад у Сэрыю B, але пры гэтым здолела зарабіць 120 тысячаў лір на продажы ў «Рому» свайго найлепшага паўабаронцы Джузэпэ Баномі. Пасьля клюб часьцяком зарабляў на продажы сваіх лідэраў у вядучыя каманды краіны. Вяртаньне ў эліту адбылося ў 1940 годзе. «Аталянта» трывала замацавалася ў Сэрыі А і набыла рэпутацыю «правінцыйнага жаху». У 1948 годзе бэргамаскі пад кіраўніцтвам Іва Фіярэнтыні занялі рэкордны для сябе пяты радок у чэмпіянаце. У 1952 годзе «Аталянта» адзначылася чарговым гучным продажам: швэдзкі форвард Гасэ Епсан быў прададзены ў «Напалі» за 105 млн лір, для чаго спатрэбіўся ўдзел мэра гораду. У 1955 годзе матч «Аталянты» супраць «Трыестыны» быў паказаны па тэлебачаньні ўпершыню ў гісторыі бэргамскага клюбу.

Праз тры гады каманда змагалася за выжываньне, але была прымусова адпраўлена ў Сэрыю B «за парушэньне спартовых прынцыпаў», у 1960 годзе бэргамаскі былі рэабілітаваныя, але да таго часу яны ўжо й так вярнуліся ў Сэрыю А. 2 чэрвеня 1963 году на поле мілянскага Сан-Сыра «Аталянта» заваявала першы трафэй у сваёй гісторыі, абыграўшы ў фінале Кубка Італіі «Тарына» зь лікам 3:1, дзякуючы хет-трыку будучага чэмпіёна Эўропы й віцэ-чэмпіёну сьвету Анджэлё Дамэнгіні. У наступным сэзоне адбыўся дэбют у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе ў першым раўндзе ў дадатковы час гульцы бэргамскага клюбу саступілі будучаму пераможцу — лісабонскаму «Спортынгу».

ДасягненьніРэдагаваць

СкладРэдагаваць

Актуальны на 7 верасьня 2021 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Хуан Муса 1994
2   Аб Рафаэл Талой (капітан) 1990
3   Аб Ёакім Мэгле 1997
6   Аб Хасэ Люіс Паляміна 1990
7   ПА Тэн Коопмэйнэрс 1998
8   Аб Робін Гозэнс 1994
9   Нап Люіс Мурыель 1991
11   ПА Рэма Фройлер 1992
13   Аб Джузэпэ Пэцэльля (ар. Парма) 1997
15   ПА Мартэн дэ Роон 1991
18   ПА Руслан Маліноўскі 1993
19   Аб Бэрат Д’імсіці 1993
28   Аб Мэрых Дэмірал (ар. Ювэнтус) 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
31   Бр Франчэска Росі 1991
32   ПА Матэо Пэсына 1997
33   Аб Ганс Гатэбур 1994
57   Бр Марка Спарт’ельлё 1992
59   ПА Аляксей Міранчук 1995
66   Аб Матэо Лявата 2000
72   Нап Ёсіп Ілічыч 1988
77   Аб Давідэ Дзапакоста 1992
88   ПА Марыё Пашаліч 1995
91   Нап Дуван Сапата 1991
99   Нап Рабэрта Піколі 2001
  Аб Фэдэрыка Мат’ельлё 1995

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Stadio Atleti Azzurri d'Italia(анг.). Atalanta - Bergamo. Праверана 20 сьнежня 2020 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць