Гэры Кэгіл
Гэ́ры Джэймз Кэ́гіл (па-ангельску: Gary James Cahill; нарадзіўся 19 сьнежня 1985 году, Дронфілд, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, абаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны. У асноўным гуляе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй гульнявой тэхніцы ён можа выкарыстоўвацца на пазыцыях крайняга абаронцы й апорнага паўабаронцы.
Гэры Кэгіл | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1985[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 193 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2008 2004—2005 2007 2008—2012 2012—2019 2019—2021 2021—2022 |
Астан Віла → Бэрнлі (арэнда) → Шэфілд Юнайтэд (арэнда) Болтан Ўандэрэрз Чэлсі Крыстал Пэлас Борнмут |
28 (1) 27 (1) 16 (2) 130 (13) 191 (13) 45 (1) 22 (0) |
Зборныя | ||
2010—2018 | Ангельшчына | 61 (5) |
Кар’ера
рэдагавацьКэгіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілду», які выступаў у мясцовай лізе Дэрбішыру. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе й працягнуў сваё разьвіцьцё. У сэзоне 2004—2005 гадоў яшчэ ня маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бэрнлі», дзе па заканчэньні сэзону быў прызнаны найлепшым гульцом клюбу. Добрая гульня ў арэндзе дазволіла яму дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клюб роднага гораду «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 году Гэры падпісаў кантракт з клюбам «Болтан Ўандэрэрз», сума трансфэру склала £ 5 млн. У гэтым клюбе Кэгіл паказваў добрыя вынікі й прабыў там пяць сэзонаў. За гэты час ён стаў трывалым гульцом асновы й віцэ-капітанам клюбу і дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды. 30 сьнежня 2011 году галоўны трэнер «Болтан Ўандэрэрз» Оўэн Койл пацьвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансфэру футбаліста ў зімовае трансфэрнае вакно 2012 году[4]. У жніўні 2019 году перайшоў у клюб Крыстал Пэлас. 20 жніўня 2021 году падпісаў кантракт з футбольным клюбам «Борнмут» тэрмінам на адзін год[5][6].
Зборныя
рэдагавацьКэгіл быў адным зь ліку гульцоў, запрошаных Ст’юартам Пірсам у свой першы склад моладзевай зборнай Ангельшчыны, пасьля прызначэньня яго на пасаду галоўнага трэнэра. На першую гульню, 6 лютага 2007 году, супраць моладзевай зборнай Гішпаніі, Гэры ня трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Ўэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фэрдынандам.
4 чэрвеня 2009 году Кэгіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Ангельшчыны на матч супраць зборнай Казахстану, бо Рыё Фэрдынанд атрымаў траўму[7], але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасьня 2010 году, выйшаўшы на зьмену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Баўгарыі на «Ўэмблі».
Стыль гульні
рэдагавацьКэгіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасьцямі, хуткасьцю, добра гуляе ў паветры й мае выдатны галявы нюх[8]. Галоўны трэнэр «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэгіла: «Я лічу, што ягоная тэхніка ёсьць цудоўнай, а ягоная хуткасьць проста мяне ўздрыгвае»[9].
Дасягненьні
рэдагаваць«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012, 2018
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013, 2019
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Gary Cahill // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Gary Cahill // FBref (мн.)
- ^ а б в Gary James Cahill // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Owen Coyle keen on quick Gary Cahill sale to Chelsea - BBC Sport (анг.) BBC Sport
- ^ Gary Cahill (анг.). AFCB - Official Club Website. Праверана 19 сьнежня 2021 г.
- ^ Gary Cahill - Player profile 21/22 (анг.). Transfermarkt. Праверана 19 сьнежня 2021 г.
- ^ Rio out of England squad. Sky Sports News
- ^ "Болтон" готов отпустить Кэхилла в топ-клуб (рас.). eurofootball.com.ru.
- ^ Виллаш-Боаш: о команде и противнике (рас.). Сhelsea-FC.ru.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.). афіцыйны сайт футбольнага клюбу «Борнмут».
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball