Дабяслаў Кезгайла

Дабяслаў Кезгайла (Добка Кезгайлавіч; ? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (з 1458).

Дабяслаў Кезгайла
POL COA Zadora.svg
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
Памёр каля 1460
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

ІмяРэдагаваць

Форма імя ў гістарычных крыніцах: Dobeslaus filius domini Kiesgal[1] (30 верасьня 1442 году)[2].

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага[3], і Алены зь нявызначанага роду. Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Бутрыма і, магчыма, Таліята.

Упершыню ўпамінаецца пад 1442 годам. Значыцца як кашталян віленскі ў тэстамэнце Івашкі Манівідавіча, тагачаснага ваяводы віленскага.

Няма зьвестак пра жонку і нашчадкаў.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 254.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 197.
  3. ^ Насевіч В. Кезгайлы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 80.

ЛітаратураРэдагаваць