Пётар Кезгайлавіч

Пётар Кезгайлавіч (? — па 1437) — літоўскі баярын.

Пётар Кезгайлавіч
POL COA Zadora.svg
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1437
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

ІмяРэдагаваць

Форма імя ў гістарычных крыніцах: Petrus Kensgalowicz (1437 год), her Knyssegalowitcz (1481 год)[1].

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Меў братоў Міхайлу, Яна, Дабяслава, Бутрыма і, магчыма, Таліята.

Упамінаецца ў данацыйным дакумэнце 1437 году яго сваяка Станіслава Даўгайлы. Відаць, таксама ўпамінаецца ў лісьце 1481 году Яна Кезгайлы да вялікага магістра.

Няма зьвестак пра жонку і нашчадкаў.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 255.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4