Задора (герб)

(Перанакіравана з «Задора»)

Задора (па-польску: Zadora) — прыватны шляхецкі герб.

Герб «Задора»

Апісаньне

рэдагаваць

У блакітным полі срэбная галава льва, накіраваная ўлева, з пашчы вырыгае чырвонае полымя. Клейнод: над прылбіцай з каронай элемэнты шчыта паўтараюцца.

Гісторыя

рэдагаваць

Герб мае ангельскае паходжаньне, у Польшчу прывезены з Францыі. Сваю назву атрымаў ад кавалера Задоры, што яго першым прыняў.

Вядомы з пачатка XIV стагодзьдзя. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага распаўсюджваўся пасьля Гарадзельскай вуніі 1413 року.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць