Таліят Кезгайлавіч
Таліят Кезгайлавіч — літоўскі баярын.
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Кезгайлы |
Бацькі | Кезгайла Валімонтавіч Алена |
Імя
рэдагавацьТала (Talo) і Ёта (Joto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talamot) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[2] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[3], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2]. Такім парадкам, імя Таліят азначае «дасьціпнае дзіця»[4].
Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Троцкое волости. Таляту Кезкгаиловичу пять чоловеков (Талят Кезкгаилович; 1440—1492 гады)[5].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», імаверны сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага. Відаць, меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і Бутрыма.
У 1433 годзе нейкі Таліят (Taleiothe) упамінаецца сярод літоўскіх водцаў, што ўварваліся ў землі Тэўтонскага ордэну (магчыма, тоесны Таліяту Вігайлавічу, які ў 1431 годзе засьведчыў Чартарыйскую ўмову).
У сярэдзіне XV ст. атрымаў пяць чалавек у Троцкай воласьці. Магчыма, тоесны памянёнаму ў лісьце 1481 году Яна Кезгайлы цівуну эйрагольскаму Таліяту[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 399, 981.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 255.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4