Інгела (Інгель) — мужчынскае імя.

Ingeila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ingo + Geilo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Інгель
Вытворныя формы Інгіль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Інгела»

Паходжаньне

рэдагаваць

Інгайла, пазьней Інгель (Ingeila, Ingel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова інг- (інк-) (імёны ліцьвінаў Інгіль, Імбар, Ігар; германскія імёны Ingilo, Imbor, Ingvarr) паходзіць германскага *ing- 'інгевонін' (паўночнагерманскае племя)[2] або старагерманскага *Ingwaz 'імя старажытнага германскага боства'[3][4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Галімунт, Відзігайла, Монтгайла; германскія імёны Geilmundus, Widigail, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: село Азиминское конюхи, волок тринадцат, з людми, на тых волоках оселыми…. Ян Инукгелевич (9 ліпеня 1572 году)[6]; Ingieliszki zaścianek plebanii uciańskiej (1784 год)[7]; Ingielewicz Josephus, par. in Nowy Pohost (1938 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Інгеловічы і Інгелевічы[9] гербу Інэса — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага і Віленскага паветаў адпаведна[10].

Інгелевічы (Ingielewicz) гербу Тры Зоркі — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[11].

Інгелевічы (Ingielewicz) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[12] і Троцкага павету[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 960.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 159.
  3. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  4. ^ ING, Nordic Names
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 205—206.
  7. ^ Skibicki S. Dekanat kupiski diecezji wileńskiej w świetle opisów parafii z 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2009. S. 152.
  8. ^ Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis pro anno domini 1938. — Vilnae, 1938. P. 149.
  9. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на І, Згуртаваньне беларускай шляхты
  10. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 159.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 529.
  12. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 91.
  13. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 286.