Дзява́лтаў (лет. Deltuva) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Армоне. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 503 чалавекі. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Вількаміру.

Дзявалтаў
лац. Dziavałtaŭ
лет. Deltuva
Герб Дзявалтава
Першыя згадкі: 1385
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Насельніцтва: 503 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 24.66667° у. д. / 55.23333; 24.66667Каардынаты: 55°14′0″ пн. ш. 24°40′0″ у. д. / 55.23333° пн. ш. 24.66667° у. д. / 55.23333; 24.66667
Дзявалтаў на мапе Летувы
Дзявалтаў
Дзявалтаў
Дзявалтаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзявалтаў — мястэчка гістарычнай Вількаміршчыны, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Гісторык Генрык Лаўмянскі назву Дзявалтава зь летапіснай Дзяволтвай[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Дзявалтаў датуецца 1385 годам, цэнтар воласьці[2]. Уваходзіў у склад Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. У XV стагодзьдзі — у валоданьні Валімунтавічаў, пазьней Кезгайлаў, у XVI стагодзьдзі — Радзівілаў, у XVII стагодзьдзі — Падбярэскіх, пазьней Грушэўскіх.

У 1476 годзе Кезгайлы фундавалі ў Дзяволтаве драўляны касьцёл, перароблены да 1570 году Радзівіламі пад кальвінскі збор. Пры ім існавала школа. Статус мястэчка атрымаў у XVI стагодзьдзі, у 1744 годзе — прывілей на таргі і кірмашы[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дзявалтаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1918 годзе Дзявалтаў увайшоў у склад Летувы.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 506 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 442 чал.; 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 352 чал.; 1989 год — 521 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 550 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Кальвінскі збор (XVI ст.)
  • Касьцёл (1752)
  1. ^ Кізін А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы ў гістарыяграфіі і розныя значэнні тэрміна «Літва» // 79-я научная конференция студентов и аспирантов Белорусского государственного университета: материалы конф., Минск, 10–21 мая 2022 г. В 3 ч. Ч. 3 / Белорус. гос. ун-т ; редкол.: В. Г. Сафонов (гл. ред.) [и др.]. — Минск: БГУ, 2023. С. 108.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 200.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 201.
  4. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 289.

Літаратура

рэдагаваць