Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; ? — да 1445) — літоўскі баярын.

Бутрым Кезгайла

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Памёр да 1445
Род Кезгайлы
Бацькі Кезгайла Валімонтавіч
Алена

Імя Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Бутрым

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бутрым складаецца з фармантаў -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель'), і -рым-, які паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[1]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Butrim[3] Gezgalouicz (19 красавіка 1437 году)[4], Wladislaus alias Butrin (1445 год)[5], her Butrinco[3].

Біяграфія Рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага, і Алены (нявысьветленага паходжаньня). Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Дабяслава і, магчыма, Таліята.

У 1437 годзе ўпамінаецца ў данацыі Яна Гаштольда як брат Міхайлы і Яна Кезгайлавічаў. Як сына ваяводы жамойцкага значыцца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве.

У 1445 годзе ўпамінаецца як нябожчык у мэмарыяльным запісе Алены Кезгайлавай у кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 18.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  3. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 253.
  4. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
  5. ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.

Літаратура Рэдагаваць