Межава (Аршанскі раён)

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці

Ме́жава[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Воршы й за 3 кілямэтры на паўднёвы захад ад чыгуначнай лініі Віцебск — Ворша. Месьціцца на абодвух берагах ракі Скуньі. Цэнтар Межаўскага сельсавету.

Межава
трансьліт. Miežava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Межаўскі
Насельніцтва: 888 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211017[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°37′30″ пн. ш. 30°18′35″ у. д. / 54.625° пн. ш. 30.30972° у. д. / 54.625; 30.30972Каардынаты: 54°37′30″ пн. ш. 30°18′35″ у. д. / 54.625° пн. ш. 30.30972° у. д. / 54.625; 30.30972
Межава на мапе Беларусі ±
Межава
Межава
Межава
Межава
Межава
Межава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першае ўпамінаньне ў 1501 годзе[3].

[1501].10.07. «Самъ Александръ, Божю м(и)лостью. Петру Фурсовічу на двор Межево. Билъ намъ чолом дворенинъ нашъ Петръ Фурсовичъ и просил в нас двора Роского з людми на имя Межова. А перво сего тот двор дали были есмо кн(я)з. Ивану Трубецъкому, и княз Иван зрадивши насъ и къ Москве втекъ, и мы тот двор Межевъ и з людми дали Петру Фурсовичу и со всим с тым, какъ княз Василеи Шемятич держал и как тежъ дали были есмо князю Ивану Трубецкому. П[и]сан у Мелнику, ок(тебра) 7 день, индикъ[т] 5. Прав(ил) мар(шалок) двор(ный), нам(естник) мер(ецкий) и утен(ский), кн(я)з Мих(аило) Лвов(ич) [Глинский].»[4]

1760 год уласнасьць Антона Марціна Храпавіцкага.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

З 1787—1792 году уласнасьць князя Францішка Любамірскага (1747—1819). У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Ганна Лубенская[a] атрымала ў спадчыну маёнтак Межава (Канстанцінава) 2945 дзесяцін зямлі й маёнтак Сармацак 4155 дзесяцін зямлі ў 1871 годзе.[6]

У 1910 годзе сялянская грамада валодала 384 дзесяцінамі зямлі, царква — 45 дзесяцін зямлі, а уласнасьць графіні Ганны Лубенскай складалася з маёнтакаў Межава (Канстанцінава) 2641 дзесяціна зямлі й Сармацак (Дворышча) 4195 дзесяцін зямлі[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 140 чалавек;[8] 1886 год — 163 чалавекі, 24 двары, вадзяны млын[9]
  • XX стагодзьдзе: 1998 год — 990 чалавек, 487 двароў; 1910 год — 347 чалавек, 51 двор[7]
  • XXІ стагодзьдзе: 2010 год — 888 чалавек

Інфраструктура

рэдагаваць

Сярэдняя школа, музычная школа, дзіцячыя ясьлі-сад, бібліятэка, дом культуры, пошта, лякарня, аптэка, вэтэрынарны пункт, дзьве крамы.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Курган у фруктовым саду. Дыямэтар 8 мэтраў, вышыня 1,5 мэтру. Выявіў і абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў.
  • Курганны могільнік — 400 мэтраў на паўднёвы ўсход ад вёскі на пойме правага берагу рэчцы Скуньі. Два насыпы вышынёй 0,8 мэтру, шырынёй 4 мэтры, даўжынёй 11 мэтраў. Выявіў і абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў.
  • Курган — 500 мэтраў на поўдзень ад вёскі. Насып даўжынёй 11 мэтраў, шырынёй 3 мэтры, вышынёй 0,7 мэтру. Выявіў у 1972 годзе Леанід Побаль, абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў
  • Вайсковыя могілкі часоў Другой сусьветнай вайны. У парку пахаваны камандзір атрада брыгады імя К. С. Заслонава Д. Я. Касачоў (1906, Бортнікі — 20.11.1942), 70 вайскоўцаў і партізанаў. У 1966 гаду пастаўлены помнік — скульптура воіна й у 1973 годзе абеліск.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Ганна Марыя Клементына Любамірская (06.03.1838, Санкт-Пецярбург — 27.04.1914; па-польску: Anna Maria Klementyna ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Канстантіна Станіслава Любамірскага(18.11.1786 — 25.4.1870, Варшава; па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), унучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). 10 траўня 1870 году шлюб з графам Францішкам Лубенскім (26.02.1834 — 03.08.1891, Варшава; па-польску: Franciszek hr. Łubieński z Łubnej h. Pomian)
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 75
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-3), 222. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  4. ^ Lietuvos Metrika. — Vilnius: Lietuvos istorijos instittutos, 2007. — Т. Knyga Nr. 6 (1494-1506). — С. 273, № 461. — ISBN 978-9986-780-95-3 (6 knyga)
  5. ^ Mieżów / Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : энцыкляпэдыя. — Warszawa: Druk «Wieku» Nowy-Świat Nr. 59, 1880. — Т. 1. — С. 338.
  6. ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 162, 163. — 329 с.
  7. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108 №61, 129 № 55,130 № 94. — 250 с.
  8. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 384. — 613 с.
  9. ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — Санкт-Петербургъ: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — Т. Выпускъ V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 168 № 366. — 260 с.
  10. ^ Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. / Рэдкал.:А. А. Воінаў і інш.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3. Канец XVIII — пачатак XX стагоддзя.. — С. 191. — 448 с. — 2480 ас. — ISBN 5-343-00319-2
  11. ^ Анатоль Кулагін. Палацава-сядзібная і жыльлёвая архітэктура / Рэд. калегія: Аляксандар Лакотка, Тамара Габрусь, Анатоль Кулагін, Алена Пятросава., Армэн Сардараў, Юры Чантурыя // Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і эўрапейскім кантэксьце. У чатырох тамах. Другая палова XIX - пачатак ХХ ст. : Навуковае выданьне. — Мінск: Беларускі Дом друку, 2007. — Т. 3. Кніга 2. Другая палова XIX — XX ст.. — С. 152, 414, 422, 423. — ISBN 978-985-08-0872-1.
  12. ^ А. Т. Федорук. Садово-парковое искусство Белоруссии.. — Мінск: Ураджай, 1989. — С. 29, 189 — 191 (плян парку). — 247 с. — ISBN 5-7860-0086-9
  13. ^ Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.. — Менск: Ураджай, 2000. — С. 39, 221, 249. — 304 с. — 2000 ас. — ISBN 985-04-0350-0
  14. ^ Кулагін, А.М. Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга / А.М. Кулагін. // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Менск: 2007. — С. 259. — ISBN 978-985-11-0389-4..
  15. ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць