Межаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Ме́жаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Межава.
Межаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Межава |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць8 красавіка 2004 году ў сельсавет былі ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Запольскага сельсавету, 11 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Стайкаўскага сельсавету ў межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Сьвітанак-Ворша» і вёскі Івашкава, Калатоўкі Высокаўскага сельсавету.[1]
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Слабада і Чарняўскія ліквідаванага Клюкаўскага сельсавету[2].