Аляксандар Лакотка
Алякса́ндар Іва́навіч Лако́тка (нарадзіўся 25 студзеня 1955 году, вёска Кузьмічы, Зьдзецельскі раён) — беларускі архітэктар, этнограф. Доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001)[1], акадэмік НАН РБ (2014, чалец-карэспандэнт НАН РБ ад 2004), сябра Саюзу архітэктараў Беларусі[1].
Аляксандар Лакотка | |
Дата нараджэньня | 25 студзеня 1955 (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Кузьмічы, Зьдзецельскі раён |
Грамадзянства | СССР СССР |
Месца вучобы | БПІ |
Занятак | архітэктар |
Навуковая сфэра | архітэктура, этнаграфія |
Месца працы | БелНДІдзіпрасельбуд[d], Белрэстаўрацыя, Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру |
Вядомы як | дасьледчык драўлянага дойлідзтва |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] і доктар архітэктуры |
Дзеці | Аляксей Аляксандравіч Лакотка[d] і Яўген Аляксандравіч Лакотка[d] |
Узнагароды |
У 1977 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Працаваў архітэктарам у праектавым і рэстаўрацыйна-праектавым інстытутах, намесьнікам дырэктара Беларускага музэю народнай архітэктуры і побыту, з 1985 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі: начальнік аддзелу архітэктуры, з 1997 году намесьнік дырэктара па навуковай рабоце.
Дасьледуе драўлянае дойлідзтва. Аўтар кніжак «Беларускае народнае дойлідства» (1991), «Сілуэты старых прадмесцяў: Нарысы драўлянай архітэктуры» (1991), «Бераг вандраванняў: Адкуль у Беларусі мячэці» (1994), «Сцежкамі дзядоў» (1986, у сааўтарстве), шматлікіх нарысаў, артыкулаў.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Афіцыйная біяграфія сайт Нацыянальнай акадэміі навук РБ(рас.)
ЛітаратураРэдагаваць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылыРэдагаваць
- Афіцыйная біяграфія(рас.) сайт Нацыянальнай акадэміі навук РБ