Вэтэрынар

асоба, якая лекуе хваробы жывёлаў

Вэтэрына́р, саст. канава́л — спэцыяліст з вышэйшай або сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй, які займаецца лячэньнем жывёлаў (вэтэрынарыяй) і спадарожнымі абавязкамі[1].

Студэнты ў вэтэрынарнай клініцы

Месца працы

рэдагаваць

Вэтэрынарныя лекары працуюць:

  • у вэтэрынарных клініках;
  • на вэтэрынарных станцыях;
  • у заапарках;
  • на прадпрыемствах па гадоўлі сельскагаспадарчых жывёлаў;
  • на пунктах кантролю прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжаньня;
  • сабакагадоўчых гадавальніках, зьверафэрмах, рыбных гаспадарках.

Абавязкі

рэдагаваць

У сьпіс жывёлаў, абавязковых да вывучэньня вэтэрынарам, уваходзяць коні, буйныя і дробныя сельскагаспадарчыя жывёлы, сьвіньні, сабакі, кошкі, трусы, мышыныя, птушкі і інш. Вэтэрынары вывучаюць іх анатомію, фізыялёгію, патафізыялёгію, мікрабіялёгію. Акрамя агульных дысцыплінаў вэтэрынарны ўрач павінен ведаць прыватныя — прыватная фізыялёгія (напрыклад, сабакі), хваробы пчол і рыб, вэтэрынарна-санітарная экспэртыза жывёльнай сыравіны (скура, шкура, мяса, малако, рыба, і г. д.)