Белкартаграфія — беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.

Белкартаграфія
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1999
Краіна
Разьмяшчэньне

Гісторыя

рэдагаваць

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» было створана ў лістападзе 1999 году. Стварэньне спэцыялізаванага картаграфічнага прадпрыемства ў сыстэме дзяржаўнага органа кіраваньня картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасьцю прыняцьця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасьці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабавалася замена састарэлых традыцыйных тэхналёгіяў на сучасныя кампутэрныя тэхналёгіі складаньня й падрыхтоўкі мап да выданьня, павелічэньне вытворчых магутнасьцяў для поўнага задавальненьня патрэбнасьцей рэспублікі ў картаграфічных творах[1].

Найпершай задачай прадпрыемства было вызначана стварэньне па Ўказу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1999 году № 269 «Нацыянальнага атляса Беларусі», што заняло каля трох гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць