Царква Сьвятога Георгія (Лоск)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Георгія
| |
Царква Сьвятога Георгія
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лоск |
Каардынаты | 54°16′11.8″ пн. ш. 26°26′15.4″ у. д. / 54.269944° пн. ш. 26.437611° у. д.Каардынаты: 54°16′11.8″ пн. ш. 26°26′15.4″ у. д. / 54.269944° пн. ш. 26.437611° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Георгія | |
Царква Сьвятога Георгія на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лоску. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лоску збудавалі ў 1856 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з прастакутнага ў пляне аб’ёму малітоўнай залі пад 2-схільным дахам і 3-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на 2 чацьверыках). Шацёр званіцы і 2-схільны дах над алтарнай часткай завяршаюцца купаламі-цыбулінамі на гранёных барабанах. Сьцены апрацоўваюцца руставанымі кутнімі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, якія кантрастава вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы сьценаў. Аркавыя аконныя праёмы фасадаў, уваходны партал і круглыя люкарны абрамляюцца руставанымі ліштвамі.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.
Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Сьвятого Георгия, Свято-Георгиевская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Юрыя або Юраўская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная, 39Б
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.