Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Лоск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Краіна Беларусь
Вёска Лоск
Каардынаты 54°16′02″ пн. ш. 26°26′10″ у. д. / 54.26722° пн. ш. 26.43611° у. д. / 54.26722; 26.43611Каардынаты: 54°16′02″ пн. ш. 26°26′10″ у. д. / 54.26722° пн. ш. 26.43611° у. д. / 54.26722; 26.43611
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры першай чвэрці XX стагодзьдзя ў Лоску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на ўзгорку[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Лоску збудавалі ў 1480 годзе з фундацыі ўдавы князя Івана Карыбутавіча Ганны. У сярэдзіне XVI ст. будынак касьцёла перайшоў да арыянаў. У 1639 годзе ён вярнуўся да Віленскай капітулы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лоск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1866 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1919—1924 гадох вялося будаваньне новага драўлянага касьцёла. У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога выкарыстоўвалі ў гаспадарчых мэтах.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над 5-гранным прырубам апсыды зь невялікай закрысьціяй. Роўнічны галоўны фасад завяршаецца трыкутным шчытом, у тымпане якога праразаецца аркавае акно, якое падзяляе прафіляваны карніз. Уваход праз шырокі прастакутны праём. Неашаляваныя сьцены рытмічна падзяляюцца вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках высокіх аркавых аконных праёмаў.

У перакрытую роўнай стольлю малітоўную залю выступаюць хоры, на якія вядуць усходы бакавой клеці[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 197.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць