Карыбутавічы
Карыбутавічы — літоўскі княскі род гербу Пагоня[1], нашчадкі Карыбута. Галіна Гедзімінавічаў.
Карыбутавічы лац. Karybutavičy | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду: | Карыбут |
Прозьвішча
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Карыбут (імя)
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае германскае паходжаньне імя Карыбут (Korybut) — ад нямецкага імя Hariboth (Harboth)[2]. Адзначалася гістарычнае бытаваньне імя Карыбут у Польшчы: Mathias Coributh… vicarius perpetuus in ecclesia Gneznensi (1440 год); domino… Coributh (1451 год); Koributh… Kuriboth (1495 год)[3].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Карыбут складаецца з асноваў -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымунт, Карыят; германскія імёны Caroman, Karmunt, Cariatto), якая паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4], і -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut), якая паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5]. Такім парадкам, імя Карыбут азначае «цяжкі корань»[6]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Karibaudis (Kari-baudis)[7].
У Польшчы ў XVI—XVIII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Karbot, Korybut[8].
Найбольш вядомыя
рэдагаваць- Жыгімонт Карыбутавіч (к. 1385—1435) — кароль чэскі, водца войска Вялікага Княства Літоўскага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 64.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 26.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 88.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 236, 284.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0