Царква Раства Багародзіцы (Лахва)

Помнік гісторыі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Лахва
Каардынаты 52°12′55.28″ пн. ш. 27°06′22.11″ у. д. / 52.2153556° пн. ш. 27.1061417° у. д. / 52.2153556; 27.1061417Каардынаты: 52°12′55.28″ пн. ш. 27°06′22.11″ у. д. / 52.2153556° пн. ш. 27.1061417° у. д. / 52.2153556; 27.1061417
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лахве. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы колішняга мястэчка, на беразе ракі Сьмердзі[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лахве збудавалі ў 1889 годзе на месцы касьцёла XVII ст., фундаванага Радзівіламі.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю, галоўнае месца ў якой займае кубападобны асноўны аб’ём зь пяцьцю купаламі-цыбулінамі, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі, з захаду — невялікі бабінец і масіўная званіца. Высокая 4-ярусная (2 васьмерыкі на 2 чацьверыках) шатровая званіца кантрастуе зь ніжэйшымі аб’ёмамі. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія 2-ярусныя карнізы, прафіляваныя пасы, какошнікі, пэрспэктыўныя парталы.

У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVII — XVIII стагодзьдзяў: «Ян Златавуст», «Уваскрасеньне — сашэсьце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (XVII ст.), драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XIX стагодзьдзя[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рыбгасная, 22.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000465