Касьцёл Маці Божай Каралевы (Дарагічын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Каралевы
| |
Касьцёл Маці Божай Каралевы, 1934 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Дарагічын |
Каардынаты | 52°11′10.70″ пн. ш. 25°09′31.50″ у. д. / 52.1863056° пн. ш. 25.15875° у. д.Каардынаты: 52°11′10.70″ пн. ш. 25°09′31.50″ у. д. / 52.1863056° пн. ш. 25.15875° у. д. |
Касьцёл Маці Божай Каралевы |
Касьцёл Маці Божай Каралевы — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Дарагічыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
рэдагавацьНовы драўляны касьцёл у Дарагічыне збудавалі ў 1928 годзе на сродкі парафіянаў і намаганьнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 году налічваў 1248 парафіянаў.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго дзеля прыстасаваньня будынка пад грамадзянскія патрэбы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Алтарны фасад аздабляецца трайной аркатурай, з бакоў да яго далучаюцца прастакутныя ў пляне закрысьціі. Фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Плян, 1927 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
1935 г.
-
да 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 145
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 423.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.