Царква Стрэчаньня Гасподняга (Дарагічын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Стрэчаньня Гасподняга
| |
Царква Стрэчаньня Гасподняга
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Дарагічын |
Каардынаты | 52°11′12.35″ пн. ш. 25°09′07.36″ у. д. / 52.1867639° пн. ш. 25.1520444° у. д.Каардынаты: 52°11′12.35″ пн. ш. 25°09′07.36″ у. д. / 52.1867639° пн. ш. 25.1520444° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | drogblag.by |
Царква Стрэчаньня Гасподняга | |
Царква Стрэчаньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Стрэчаньня Гасподняга — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дарагічыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Пярковіцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ў Дарагічыне збудавалі ў 1862 годзе паводле праекту архітэктара Т. Савіча.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам. На франтальным фасадзе 3-ярусная чацьверыковая званіца з купалам, які завяршае шацёр. Галоўны ўваход вылучаецца 2-слуповым ганкам. Архітэтурны рытм бакавых фасадаў ствараецца раўнамерна разьмешчанымі стральчатымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
У малітоўную залю выступаюць балюстрадныя хоры на 2 слупах, апсыда вылучаецца іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XIX ст.: «Маці Божая Замілаваньне», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Вастрабрамская» (у срэбнай чаканай арнамэнтальнай рызе сярэдзіны XVIII ст.), «Стрэчаньне»[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 112.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000174 |