PARASON — беларускі рок-гурт[1].

Parason
Гады 2003 — цяперашні час
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр рок
Удзельнікі Віталь Зыблюк
Андрэй Карповіч
Косьця Крыніцкі
Андрэй Восіпчык
Жэня Воўчак

Гісторыя ўзьнікненьня

рэдагаваць

Пачатак існаваньню калектыва паклала сустрэча Андрэя Карповіча (экс МЛЫН, Krona, Cherryvata, удзельнік гурта Dreamlin[2]) і Віталя Зыблюка 7 траўня 2003 году. Так узьнік гурт bip. Пасьля зьменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (экс EXIST, Long Play) і Косьця Крыніцкі ўвосень 2004, узьнікла назва PARASON.

На пытаньне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:

  Назва «Парасон» прыйшла выпадкова й ня зьвязана з звышфілязофскімі тлумачэньнямі. Проста спадабалася й усё. Банальна, але праўда. Можна было б прыдумаць, што мы хаваліся ад восеньскай зьлівы пад вялікім Парасонам, граючы пры гэтым музыку, а потым, зразумеўшы, што менавіта парасон — наш ратаўнік ад усіх бедаў, назвалі так каманду, але гэта ня так.  

generation.by

Першыя творчыя посьпехі, па словах музыкі, зьвязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 году[3].

У інтэрвію «Музыкальнай газеце» ў 2006 годзе Алег Вяль, франтмэн «Hair Peace Salon», прызнаваў, что гурт блізкі да яго ў пляне музычнага стылю[4].

Удзел у праектах

рэдагаваць

Канцэртная дзейнасьць

рэдагаваць
  • Першы канцэрт у сёньняшнім складзе адбыўся ў клюбе «Акварыюм» у кастрычніку 2004.
  • Удзельнікі Басовішча 2005[5], пераможцы 2006 і госьці 2007 году.

Склад гурта

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Parasonсховішча мультымэдыйных матэрыялаў