Сьцяна (гурт)

беларускі музычны гурт

Сьцяна (Ściana) — беларускі музычны гурт зь Берасьця.

Sciana

Гурт Sciana на фестывалі Захід 2014
Гады 1999 — цяперашні час
Месца ўтварэньня Берасьце, Беларусь
Мова беларуская
Жанр альтэрнатыўны рок
Выдавец БМАgroup
Удзельнікі Павал Прохараў, Аляксей Кузняцоў, Стас Зусеў
Былыя ўдзельнікі Яўгенія Хіло, Алесь Нікалайчык, Ільля Дмуха, Яўген Лук’янчык, Андрэй Клімус, Валерый Сукалоў

Гісторыя

рэдагаваць

Гурт Sciana ўтварыўся ў 1999 годзе. Афіцыйны дзень зьяўленьня на сьвет — 1 жніўня. Заснавальнікам гурту лічыцца барабаншчык Аляксей Кузьняцоў. Менавіта ён сабраў усіх разам і запаліў ідэяй сумеснай працы. Ад самага пачатку ў гурце былі яшчэ гітарыст Павал Прохараў і басіст-вакаліст Андрэй Клімус. Таксама ад пачатку сьпявала Жэня Хіло. Але потым яна перабралася на сталае месца жыхарства ў Менск, таму творчая сувязь перарвалася. Жаданьне знайсьці нешта сваё ў музыцы тлумачыць стылёвую разнастайнасьць гурту таго часу — ад панку да джазу. Гэтыя творчыя экспэрыменты былі ўвекавечаныя ў малавядомых альбомах «Суб’ектывізм» і «Рулет». Прыкладна ў гэты ж час (2001 год) у склад каманды ўваходзяць саксафаністы Ільля Дмуха і Алесь Нікалайчык. Апошні адыграў з гуртом некалькі гадоў, але потым патрапіў у войска, пасьля якога ягонае супрацоўніцтва з гуртом не аднавілася. Менавіта спалучэньне жорсткага гітарнага драйву і мэлёдыкі саксафону стала галоўнай адметнасьцю групы.

Першы замежны канцэрт «Сьцяны» адбыўся ў польскім Беластоку (студзень 2001-га), мажлівасьцю выступаць на якім яны былі абавязаны вядомаму беларускаму барду Віктару Шалкевічу. Першы палескі рок-фэст «Крок» у студзені 2002-га прынес гурту першае месца сярод маладых камандаў Берасьцейшчыны. Тым жа летам гурт ў якасьці канкурсантаў едзе на «Басовішча» (з другой спробы), на якім нічога не атрымлівае, але пакідае добрае ўражаньне. «Сэнс нашае творчасьці — у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталі агульным credo для гурту. Завершаны ў тым жа 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запісам, які выйшаў «на ўсю краіну» ў менскім выдавецтве «Limas». 2003 год стаў для гурту годам перамогі на «Басовішчы» — удзельнікі атрымалі прыз ад «Радыё Палёнія». Пасьля гэтага Sciana стала пастаянным удзельнікам «Басовішча» — ужо як госьці яны гралі на фэсьце ў 2004, 2005 і 2007 гадах. Удалым для Sciana стаў удзел і ў трыб’юце на гурт N.R.M. «Viza NRM». Паводле словаў саміх удзельнікаў гурту N.R.M., кавэр на песьню «Я еду» стаўся лепшым за арыгінал. Чарговай перамогай для «Сьцяны» стаў удзел у фэсьце «Генералы айчыннага року» ў красавіку 2004-га. Заняўшы 2-е месца ў конкурснай частцы, гурт атрымаў права на здымкі кліпу, што і было зроблена. Першы кліп гурту на песьню «Можна быць» зьявіўся ў тым самым годзе. А сама песьня пазьней некалькі тураў запар будзе трымаць лідуючую пазыцыю на «Тузіне Гітоў». Дасягненьнем 2006-га стаў удзел у «Рок-каранацыі», дзе Sciana прадстаўляла Берасьцейшчыну і прэтэндавала на намінацыю «Найлепшы рэгіянальны гурт». Адначасова за гэтыя гады Sciana актыўна канцэртуе па Беларусі і Польшчы. Геаграфія паездак па апошняй даволі шырокая — неаднаразова Варшава, Беласток, Гіжыцк, Галдап, Ходжаў, Катавіцы, Люблін, Вэнгаржэва і іншыя. 26-га лютага 2010 году ў гурту выйшаў доўгачаканы альбом «Кропка вяртаньня», запісаны ўжо з новым саксафаністам Яўгенам Лук’янчыкам.

Гурт таксама прымаў удзел у прэзэнтацыі альбома «Перетворися на зброю» ўкраінскага гурту «Роллік’с» у 2012 годзе ў якасьці госьця.[1].

Дыскаграфія

рэдагаваць

Удзел у складанках

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць