Бан-Жвірба

беларускі музычны гурт

«Бан-Жвірба» — беларускі музычны гурт з Гомелю, заснаваны ў 1999 годзе на базе гурту The Dazers.

Бан-Жвірба

Выступ гурта на «Басовішчы-2009»
Гады 1999 — цяперашні час
Месца ўтварэньня Беларусь
Мова беларуская
Жанр фольк, рок
Удзельнікі Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімер Перагудаў, Натальля Багданава, Дзьмітры Вінаградаў
Былыя ўдзельнікі Дзьмітры Лазарэнка
Юлія Петрушкевіч
ВК

Гісторыя

рэдагаваць

Гурт сварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі гурту The Dazers: Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімер Перагудаў, Крыстына Прыходзька-Перагудаў ды Дзьмітры Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе[1]. Дэбютавалі 2 верасьня 1999 году на разагрэве ў N.R.M.[2]. У 2000 годзе выпусьцілі свой першы альбом, які назвалі сваёй назвай. Найбольш папулярнымі сталі дзякуючы песьні «Канапелька». У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[3]. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам «Крама». Пасьля сканчэньня канцэртаў яшчэ ў тым жа годзе з гурту сышоў Дзьмітры Лазарэнка, якога зьмяніў Дзьмітры Вінаградаў з Homo Erectus. У 2005 годзе гурт выпусьціў другі альбом — «Палын-трава». У 2007 годзе выпусьцілі трэці альбом «Забабоны»[4]. Альбом «Дагары нагамі» атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсьце «Рок за баброў»[5].

З 2000 году ўдзельнічалі ў фэстывалі «Басовішча»[1]. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы[6]. Выступалі таксама на шматлікіх іншых фэстывалях Беларусі, Польшчы, Украіны ды Расеі[4].

Дыскаграфія

рэдагаваць

Удзел у зборніках

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  1. ^ а б Ban Żwirba / Wschodni folk (пол.)
  2. ^ Афіцыйная старонка(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Алег Улевіч (19 лістапада 2000) Таўкачыкі. Дзень другі Грамадзтва. Tut.byПраверана 25 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ а б БАН-ЖВІРБА / www.euroradio.fm (рас.)
  5. ^ "Рок за «Бобров» — репортаж / logoysk.by (рас.)
  6. ^ BASOWISZCZA 20-21.07.2001 www.bialorus.pl (пол.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бан-Жвірбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў