RIMA
RIMA — рок-гурт зь Беласточчыны зь мястэчку Гарадок.
RIMA | |
Выступ на Басовішчы-2007 | |
Гады | 1999-зараз |
---|---|
Месца ўтварэньня | Гарадок, Польшча |
Мова | польская, беларуская |
Жанр | рок |
Удзельнікі | Андрэй Паплаўскі, Ігар Самойлік,Андрэй Грэсь,Марцін Кахановіч,Марэк Ядкоўскі |
Былыя ўдзельнікі | Раман Карповіч |
rima.prv.pl |
Гісторыя
рэдагавацьГурт заснаваны ў 1999 годзе. Песьні выконваюцца на беларускай і польскай мовах. У 2000 годзе былі пераможцамі конкурсу фэсту Басовішча. Прымалі ўдзел ў гэтым фэсьце ў 2002, 2004—2010 і 2012 гг. Назва RIMA утворана зь першых літараў імён удзельнікаў гурта. Хаця ўдзельнікаў было пяць, лішнюю літару «А» было вырашана адкінуць.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Praz żyćcio (2001)
- Pradajem siabie (2003)
- Kalevala (2009)
- Akustycznie (2011)
Супольныя праекты
рэдагаваць- Сэрца Эўропы in rock (2001, песьні «Стары млын» і «Wódka»)
Удзельнікі
рэдагаваць- Андрэй Паплаўскі: сьпеў
- Ігар Самойлік: гітара
- Андрэй Грэсь: ударная ўстаноўка
- Марцін Кахановіч: гітара
- Марэк Ядкоўскі: бас-гітара (у гурце з 18 верасьня 2004)
- Раман Карповіч: бас-гітара (у гурце да 18 верасьня 2004)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная хатняя старонка (пол.)
RIMA — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў