Znich

беларускі мэталёвы гурт

Znich — беларускі мэтал-гурт зь Менску, заснаваны ў 1996 годзе.

Znich

Гурт Znich на «Басовішчы-2007»
Гады 1996 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Беларусь, Менск
Мова беларуская мова
Жанр Паганскі фольк - мэтал
Выдавец БМАgroup
Удзельнікі Алесь Таболіч
Руслан Ільін
Аляксандр Burzum
Сяргей Абрамаў
Марына Макарэвіч
Кастусь Трамбіцкі
Былыя ўдзельнікі Аляксандар Беленькі
Вікторыя Сычэвіч
Аляксей Таргонскі
Аляксандра Сухадолава
Сяргей Стэц
Аляксандар Гарох
Цімур Ганбараў
Натальля Валынец
Сяргей Малінін
Павел Заручэўскі
Дзяніс Галіцкі

Гісторыя

рэдагаваць

Утварэньне гурту

рэдагаваць

Znich утварыліся ў Менску ў 1996 годзе ў складзе: Алесь Таболіч — сьпеў, Аляксандар Беленькі — клявішныя, Аляксей Таргонскі — гітара, Вікторыя Сычэвіч — бас, Аляксандар Гарох — бубны. 13 лютага 1997 годзе адбылася прэзэнтацыя дэбютнага матэрыялу ў клюбе «Вясёлка». Ён быў запісаны на студыі Prokl Enterprise і атрымаў назоў «Язычнік Я…». Музыка гурту ў той пэрыяд уяўляла сабой сумесь doom і death metal зь перавагай клявішаў і паганскай лірыкай, і, дзякуючы яе безумоўнай самабытнасьці, ZNICH атрымалі магутную падтрымку як з боку фанатаў, так і ў музычных крытыкаў. Наступная сэрыя канцэртаў упэўнена замацавала посьпех праграмы, але раптам узьніклыя ідэалягічныя рознагалосьсі паміж Таболічам і Беленькім прывялі да развалу калектыва.

Зьмены ў складзе

рэдагаваць

Пасьля Алесь прымае рашэньне набраць іншых людзей, і неўзабаве пад знамя ZNICH былі рэкрутаваныя: Аляксандар Камлюк — гітара (ex-Divina Enema), Павел Заручэўскі — бас і Дзяніс Галіцкі — ударныя (абодва ex-HOSPICE). Прыход новых людзей удыхнуў новае жыцьцё ў ідэі Алеся, і яго паганскія тэксты загучалі на фоне нацыянальных беларускіх мэлёдый у цяжкай апрацоўцы.

З новым складам

рэдагаваць

Перайначаныя ZNICH упершыню заявілі аб сабе на акцыі Real Underground, якая адбылася ў Менску 6 чэрвеня 1998 году. У наступным, рэгулярна прымаючы ўдзел у разнастайных канцэртах і фэстах, такіх як Рок-Купальле`98, Дубінушка`98, Baltic Thunder, NuCLEARfree Land, Ліда й г.д., ZNICH атрымалі рэпутацыю каманды, якая актыўна канцэртуе.

У складзе ZNICH зьявілася дзяўчына. Яе зьяўленьне ў гурце, па словах Алеся, зьвязана з тым, што ZNICH цалкам адыйшлі ад клявішаў, нават жадалі ўвесьці ў музыку народныя інструмэнты. А жаночы вакал — ён проста дапаўняе канцэпцыю ўсёй іхнай музыкі.

Выхад альбому «Дух Зямлі»

рэдагаваць

У 1999 выходзіць новы альбом ZNICH «Дух Зямлі». ZNICH першапачаткова жадалі граць фолк у цяжкай інтэрпрэтацыі, жадалі паказаць беларускія музычныя нацыянальныя карані ў цяжкім варыянце. Вядома, яны паспрабавалі зрабіць новы матэрыял максымальна разнастайным, аднак вытрымалі яго ў рамках фолк-death. Шляхам доўгіх гутарак і разважаньняў ZNICH знайшлі тую кропку, тую мэту, да якой будуць імкнуцца, а новая праграма — першы крок да гэтай мэты. «Дух Зямлі» хутчэй зьяўляецца «эскізам» да поўнафарматнага альбома. Рознаплянавасьць рэчаў паказвае працэс пошуку новага аблічча каманды. ZNICH спынілі свой выбар стылістыкі на песьні «Сонца, узыходзь!» Таксама яны запісалі кавэр-вэрсію гурта Sepultura «Propaganda». Гэтая рэч прызначаная для расейскай кампіляцыі, яе няма на самім альбоме, але можна пачуць на канцэртах.

Лірыка стала цікавейшай, стала несьці большы філязофскі падтэкст. Асноўная ідэя першага альбома была выяўленая ў форме казкі[1], тады ZNICH жадалі зрабіць альбом у стылі King Diamond, толькі на паганскую тэму. «Дух Зямлі» распавядае аб прыродзе, яе прыгажосьці, аб яе таямніцах. На вокладцы «Духу Зямлі» зьмешчаны старажытнаславянскі знак адзінаборства, сэнсам якога зьяўляецца ўзьнікненьне жыцьцёвай сілы й нараджэньне самой Прыроды…

На пачатку 2000-х гадоў

рэдагаваць

У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[2]. Увесну 2002 году гурт запісвае дзьве новыя, найболей паказальныя песьні й выпускае самотнік «Адчуваньні вясны», дапоўніўшы яго старым хітом у новым ключы «Чорны Зьніч». Пазьней гэтая рэч трапляе на першую ў Беларусі складанку цяжкай музыкі Hard Life Heavy Music I і на летувіскую складанку ATLANTIDA Vol.9.

Наступнай значнай падзеяй зьяўляецца выпуск кліпа на песьню «Што за усё тлусцейшае».

Наступнай падзеяй быў удзел у фэсьце Басовішча-2000[3].

Па дурным зьбегу акалічнасьцяў гурт пакідае іх канцэртны мэнэджар. Музыкам даводзіцца ўзяць тайм-аўт. Амаль праз два гады пасьля выхаду самотніка даўно гатовая новая праграма паступова набывае рамкі поўнафарматнага альбома.

Запіс альбома зацягваецца ў сувязі з сыходам гітарыста. Адбываецца чарговая замена. Зараз на гітары грае Аляксандар Савенок. Запіс працягваецца, і раўналежна Алесь прапаноўвае новыя ідэі для наступнага альбома. Але, нажаль, яны не знаходзяць падтрымкі сярод музыкаў гурта. Толькі Алесь бачыць у іх сэнс, але таксама разумее, што ўсё гэта не ўпісваецца ў канцэпцыю Зьніча. Так узьнікае СТОД. У праекце ўдзельнічаюць вядомыя музыкі, сярод якіх стары гітарыст гурта часоў «Духу Зямлі» Аляксандар Камлюк. На БАСОВІШЧА-2002 Алесь едзе ў Польшчу ў складзе Стода. Усім здаецца, што Зьніч зноў абноўлены да непазнавальнасьці. І менавіта гэтая памылка падштурхоўвае музыкаў Зьніча на рашучыя дзеяньні. Зноў новы гітарыст. Гэтым разам сэсійны. Зноў страта часу. Зноў студыя. І Аляксандар Крапіўніцкі зь менскага гурта SUFFERER выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай і запісвае на чыста ўсе гітарныя трэкі.

Увосень 2002 году ў гурце зьяўляецца дудар Кастусь Трамбіцкі. Гэта ўжо чацьвёрты па ліку прэтэндэнт. Нарэшце, ўсё зрастаецца. Кастусь адчувае, што ад яго патрабуецца, не баіцца экспэрымэнтаваць і годна ўпісваецца ў калектыў.

Зіма 2002 — вясна 2003 году — фінальны этап запісу: зьвядзеньне й майстарынг на студыі OUT OF RECORDS. Заключэньне дамовы з БМАgroup на выпуск новага альбому ў CD-фармаце, а гэтак жа на арганізацыю прэзэнтацыі ў Менску і тура па Беларусі ў падтрымку выхаду доўгачаканага альбома.

Вясна 2003 году — выхад у сьвет другой часткі зборкі беларускага экстрыму Hard Life Heavy Music II. І гэтым разам новая рэч з амаль гатовага альбома «Не Сячы, Мой Татулька». А таксама ўдзел у прэзэнтацыі гэтай кружэлкі.

 
«Znich» выступае на фэстывалі «Be Free» ў 2008 годзе

У 2010-х гадох

рэдагаваць

У 2011 годзе гурт распачаў гадавіннае турнэ с прэзэнтацыяй новага альбому «MROYA».

У 2016 годзе Znich пачалі запіс матэрыялу для новага альбому, які першапачаткова меркавалася выдаць да 20-годзьдзя гурту. Першай ластаўкай з будучага дыску стала песьня «Дунаю», зь якой гурт удзельнічаў у адборы на Эўрабачаньне-2016. Новы альбом «Čorny Simval», які складаецца з 11 кампазыцый, быў запісаны на студыі ў Гомлі і прэзэнтаваны ў сакавіку 2017 году.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Самотнікі

рэдагаваць

Складанкі

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць

Былыя ўдзельнікі

рэдагаваць
  1. ^ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-15 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
  2. ^ Алег Улевіч (19 лістапада 2000) Таўкачыкі. Дзень другі Грамадзтва. Tut.byПраверана 25 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Татьяна Бородкина. Фестиваль "Басовище-2000" :: Праздник до утра! (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-09 г. Архіўная копія ад 2020-09-09 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць