«Тінь Сонця» (па-беларуску: Цень Сонца) — украінскі гурт з Кіева, што грае ў стылі фольк-мэтал, ці, паводле ўласнага вызначэньня, казацкі рок.

Тінь Сонця

Выступ гурта «Тінь Сонця» на «Басовішчы-2007»
Гады 1999 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Кіеў, Украіна
Мова украінская мова і беларуская мова
Жанр фольк-мэтал
Удзельнікі Сяргей Васілюк
Андрэй Хаўрук
Сафія Рагальская
Іван Лузан
Валадзімер Хаўрук
Былыя ўдзельнікі Аляксей Васілюк
Андрый Бязрэбры
Андрый Саўчук
Анатоль Зіневіч
Пятро Радчанка
Валадзімер Манацюк
Касьцянтын Навуменка
Аляксандар Грабнёў
Сашка Каламіец
Натальля Клімюк
Натальля Карчынская
Пятро Троць
Тацяна Сергійчук
Натальля Данюк
Кірыла Момат
Тінь Сонця

Гісторыя

рэдагаваць

Афіцыйнай датай заснаваньня гурту ёсьць 13 чэрвеня 1999 году. Напачатку музыкі гралі альтэрнатыўны рок, але зь цягам часу перайшлі да фольк-мэталу. Першы выступ гурту адбыўся ў 2001 годзе ў Жытоміры на фэсьце «Новий зоряний дощ». У 2003 годзе гурт перайшоў да казацкага року. 28 жніўня 2004 году «Тінь Сонця» атрымалі гран-пры на фэсьце «Подих». У тым самым годзе гурт упершыню зьяўляецца на радыё й тэлебачаньні. У 2005 годзе ў гурце зьявіліся скрыпка й бандура.

Удзельнікі гурту супрацоўнічаюць з украінскімі нацыянал-патрыятычнымі арганізацыямі, як то Союз Гетьманців-Державників, МНК, ВМГО «Просвіта», бралі ўдзел у канцэртах у часе Аранжавай рэвалюцыі ў 2004 годзе. Гурт браў удзел у адборачным туры на «Эўрабачаньне-2006».

Гурт шчыльна супрацоўнічае зь беларускімі арганізацыямі й музыкамі. Маецца таксама беларускамоўная вэрсія іхнага сайту. У 2005 годзе прымае ўдзел у трыб’юце беларускаму гурту Gods Tower. 22 верасьня 2007 году гурт браў удзел у фэсьце «Права быць свабодным», што адбыўся ў Луцку.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Удзел у складанках

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць

Сучасны склад

рэдагаваць

Колішнія ўдзельнікі

рэдагаваць

Песьні па-беларуску

рэдагаваць

У альбоме «Танець серця» ўкраінскі гурт выканаў песьню па-беларуску, якая ў перакладзе Вітаўта Мартыненкі атрымала назву «Шлях у лес»[1] А пачаткам супрацоўніцтва ўкраінскіх музыкаў з гэтым беларускім аўтарам быў беларускі пераклад для іх «Песьні Чугайстра», што трапіла ў шэраг складанак і ў альбом «Полум'яна рута» (2007).

  1. ^ а б «Тінь Сонця» прадстаўляюць «Шлях у лес»(недаступная спасылка) // «Tuzin.fm», 22 сакавіка 2011

Літаратура

рэдагаваць
  • Guardian «Тінь Сонця» – козацький метал // «Metal Art» №3, 2007, стар. 13—15.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тінь Сонцясховішча мультымэдыйных матэрыялаў