Nevma
Nevma — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі альтэрнатыўнага року.
Гісторыя
рэдагавацьГурт быў заснаваны ў 2005 годзе. Ужо праз паўгоду заваяваў высокую рэгіянальную вядомасьць, а крыху пазьней — і рэспубліканскую. Улетку 2006 году прыняў удзел у фэсьце «Басовішча» ў Польшчы і стаў адным зь пераможцаў. Увосень Nevma прадставіла Магілёў у адборачным беларускім туры эўрапейскага фэсту The Global Battle of the Bands, у якім дайшла да паўфіналу. У пачатку 2007 году Nevma, як ганаровы госьць, выступіла на штогадовай, галоўнай музычнай падзеі Беларусі — «Рок-каранацыі».
Адметная асаблівасьць гурту — іх лідэр-вакаліст і тэкставік — Данііл Забела, былы саліст магілёўскай кансэрваторыі. У музыцы, любяць адзначаць музыкі, яны спрабуюць спалучаць фолькавыя матывы й сучасную альтэрнатыўную музыку. Тэматыка песень запар дэпрэсіўная, выкананьне вельмі эмацыйнае. Усё гэта цалкам падпадае пад стыль эма, хаця імідж гурту руйнуе гэтыя стэрэатыпы.
У першай палове 2007 гурт не выступаў з-за праблемаў вакаліста са зьвязкамі. Зноў перад слухачом Nevma зьявілася на «Басовішчы».
У 2009 годзе гурт выдаў дэбютны дзьвюхмоўны альбом «Стихия слёз». 24 красавіка 2010 у магілёўскім клюбе Cuba на вялікім сольным канцэрце быў прадстаўлены самотнік «ZaDavolieny».
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Стихия слёз (2009)
- 12 (2013)
Самотнікі
рэдагаваць- «ZaDavolieny» (2010)
Складанкі
рэдагаваць- Басовішча XVII (2007) — «Я ня веру табе»