КальЯн — беларускі панк-гурт з Горадні.

КальЯн
Інфармацыя
Гады1996 — цяпер
АдкульГорадня, Беларусь
Мовабеларуская, расейская
Жанр(ы)панк
Удзельнікі
  •  · Аляксандар «Міхалыч» Дзянісаў
  •  · Ільля «Ільябл»
  •  · Кастусь «Кот»
  •  · Лізавета
  •  · Аляксандар «Сыр»
kalian.grodno.by

Біяграфія рэдагаваць

Гурт «КальЯн» створаны ў верасьні 1996 году. Былі запісаныя 2 акустычныя і 2 электрычныя альбомы: «У краіне цудаў» (1997), «БН» (1999). У 2000—2001 гадах пра каманду нічога не было чуваць. Справа ў тым, што яна знаходзілася ў стане паўраспаду. Музыкі спрабавалі ўдзельнічаць у шматлікіх праектах («С. М. Родин», «С. Р.К.» і іншых), аднак яны не ўвянчаліся посьпехам. З красавіка 2001 году «КальЯн» у абноўленым складзе пачаў працаваць над новай праграмай, якая была запісаная ў Горадні ў пачатку сьнежня 2001 («Ноўбадзі»). Апошняя на дадзены момант праца гурта, мае назву «Антыпазітыў» (2011). Зараз гурт адышоў ад фольк-панку і экспэрымэнтуе з гукам, не зьмяняючы, аднак, сваёй сутнасьці, тэкставай сацыяльнай скіраванасьці.

Палітыка рэдагаваць

На працягу ўсяго часу існаваньня гурт не выражаў поглядаў якіх-небудзь людзей звонку, не зьяўляўся прыхільнікам (а яе музыкі чальцамі) якой-небудзь партыі або афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадзтва, гурт «КальЯн» лічыць наяўнасьць фізычнага і духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы і яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацыяў, тэлебачаньня, цэркваў, рэлігійных сэктаў і г. д., а таксама з боку іншых чалавечых індывідаў. Пра што, зрэшты і спрабуе сьпяваць.

Дыскаграфія рэдагаваць

Альбомы рэдагаваць

Сынглы рэдагаваць

Удзел у складанках рэдагаваць

Удзельнікі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць