БелГазета
«БелГазета» — інфармацыйна-аналітычная расейскамоўная газэта, выходзіць штотыдзень у Беларусі[1][2]. Да верасьня 2005 году — «Беларуская газета»[3].
БелГазета | |
Тып | інфармацыйна-аналітычная |
---|---|
Фармат | A3 |
Галоўны рэдактар | Ігар Высоцкі |
Заснаваная | 1995 |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Менск, вуліца Кальварыйская, 33, офіс 46 |
Наклад | 7010 |
Афіцыйны сайт | www.belgazeta.by |
Займаецца асьвятленьнем падзеяў эканамічнага, унутрыпалітычнага, дзелавога, культурнага, грамадзкага, міжнароднага жыцьця Беларусі і блізкага замежжа (Расея, Украіна, краіны Балтыі). Асноўная тэматыка: дзяржава, палітыка, эканоміка, бізнэс, кампаніі і рынкі, грамадзтва, здарэньні, крымінал, шоў-бізнэс, культура.
Забароны
рэдагаваць25 жніўня 2020 году Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць свежы нумар «БелГазеты» быццам з-за паломкі станка[4][5]. У гэтыя ж тэрміны й па той жа прычыне не выйшлі ў сьвет тры нумары «Комсомольской правды в Белоруссии» й па нумару «Народнай волі» й «Свободных новостей плюс» — усе чатыры газэты асьвятлялі пратэсты ў Беларусі[6][7].
Станам на студзень 2021 году з прычыны адмовы беларускіх друкарняў друкаваць, а «Белпошты» ды «Белсаюздруку» распаўсюджваць, «БелГазета» па-ранейшаму не друкуецца[8][9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Газета БелГазета. Белорусская газета. (рас.). tamby.info. Праверана 2019-03-27 г. Архіўная копія ад 2019-03-27 г.
- ^ Milena Jesenská Fellowships: and the selected journalists are (анг.) Праверана 2018-11-18 г. Архіўная копія ад 2017-07-04 г.
- ^ БелГазета (рас.). ИноСМИ.ру. Праверана 2019-07-29 г. Архіўная копія ад 2019-07-29 г.
- ^ ЕЎРАРАДЫЁ. (2020-08-25) Трэцяя газета не змагла надрукавацца ў "Беларускім доме друку" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
- ^ ЕВРОРАДИО. (2020-08-25) Третья газета не смогла напечататься в "Белорусском доме печати" (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
- ^ ЕЎРАРАДЫЁ. (2020-08-25) "Беларускі дом друку" адмовіўся друкаваць і нумар "Свободных новостей" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
- ^ ЕВРОРАДИО. (2020-08-25) "Белорусский дом печати" отказался печатать и номер "Свободных новостей" (рас.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-08-26 г. Архіўная копія ад 2020-08-26 г.
- ^ Печатную версию «Брестской газеты» постигла участь «Народной воли», «БелГазеты», «Свободных новостей Плюс» (рас.) mediaiq.by. Брестская газета (2021-01-19). Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.
- ^ «Все типографии отказались печатать». «Брестская газета» приостанавливает выпуск бумажной версии (рас.). TUT.BY (2021-01-19). Праверана 2021-01-19 г. Архіўная копія ад 2021-01-19 г.