Бардаўская восень — музычная падзея, якая адбываецца ў месьце Бельск. Яго заснавальнікам стаў Зьвяз беларускае моладзі. Удзел прымаюць госьці з Польшчы і Беларусі. Першы фэст быў у 1994 годзе. З 1994 па 2013 гады фэсты ладзіў Зьвяз беларускае моладзі, з 2013 па 2019 гады ладзіў зьвяз «Шчыты», а з 2022 году яго пачаў ладзіць Фонд Тутака[1].

Бардаўская восень
Гады з 1994 году
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Горад Бельск-Падляскі
Мова(-ы) беларуская
Жанр музыка на гітары
Заснавальнік Зьвяз беларускае моладзі
Арганізатар Зьвяз беларускае моладзі з 1994 па 2019 гады
Фонд Тутака з 2022 году
Злучаныя праекты Басовішча

Сярод удзельнікаў фэсту можна назваць[2]:

Старшыня зьвязу «Шчыты» — Ігар Лукашук[3]. Ён гаварыў у 2014 годзе пра фэст «Бардаўская восень»:

На беларускай музычнай сцэне, таксама і дзякуючы нашай імпрэзе, ёсьць многа цікавых, шматабяцальных і незалежных выканаўцаў, якія ўжо сёньня маюць вялікі ўклад у разьвіцьцё беларускай аўтарскай песьні. Менавіта іх мы хочам прадставіць падчас Фэстывалю.

— Праз тыдзень – Бардаўская восень[3].

27 кастрычніка 2019 году адбыўся 26-ы фэстываль. Ен быў у Падляскім ваяводзтве[4] у в. Орля і м. Беласток у Падляскае опэры й філярмоніі[5]. Яго правёў грамада «Шчыты».

У 2023 годзе фэст быў 27, 28 і 29 кастрычніка 2023 году[6][7].

Надзея Артымовіч удзельнічала ў правядзеньні фэстывалю «Бардаўская восень», дзе была ў членах журы[8]. Яна памерла 3 лістапада 2023 году ў Бельску Падляскім. У 2024 годзе пра Надзею Артымовіч была створаная дакумэнтальная стужка «Пабыць у тым часе, які прамінуў», які быў паказаны на фэстывалі «Бардаўская восень 2024»[8][9][10]. Ён адбыўся з 25 па 27 кастрычніка 2024 году[11] Бельску Падляскім, Гайнаўцы і Беластоку.

Сьпіс мерапрыемстваў

рэдагаваць

За ўвесь час свайго існаваньня адбылося мерапрыемстваў:

Л п/п Назва Год Месца
1 Бардаўская восень 1994 Беласток
2 Бардаўская восень 1995 Беласток
3 Бардаўская восень 1996 Беласток
4 Бардаўская восень 1997 Беласток
5 Бардаўская восень 1998 Беласток
6 Бардаўская восень 1999 Беласток
7 Бардаўская восень 2000 Беласток
8 Бардаўская восень 2001 Беласток
9 Бардаўская восень 2002 Беласток
10 Бардаўская восень 2003 Беласток
11 Бардаўская восень 2004 Беласток
12 Бардаўская восень 2005 Беласток
13 Бардаўская восень 2006 Беласток
14 Бардаўская восень 2007 Беласток
15 Бардаўская восень 2008 Беласток
16 Бардаўская восень 2009 Беласток
17 Бардаўская восень 2010 Беласток
18 Бардаўская восень 2011 Беласток
19 Бардаўская восень 2012 Беласток
20 Бардаўская восень 2013 Беласток, Бельск Падляскі, Гарадок, Гайнаўка, Шчыты-Дзенцялова
21 Бардаўская восень 2014 Беласток, Бельск Падляскі, Орля, Гайнаўка, Шчыты-Дзенцялова, Чыжы, Нарва[12]
22 Бардаўская восень 2015 Беласток
23 Бардаўская восень 2016 Беласток
24 Бардаўская восень 2017 Беласток
25 Бардаўская восень 2018 Беласток
26 Бардаўская восень 2019 Нарва, Нараўка, Гайнаўка, Орля
27 Бардаўская восень 2022 Беласток, Бельск Падляскі, Гайнаўка, Гарадок
28 «Бардаўская восень 2023»
«Фэстываль Беларускай бардаўскай і аўтарскай песьні "Бардаўская восень"»
2023 Беласток, Бельск Падляскі, Орля
29 Бардаўская восень 2024 Беласток, Бельск Падляскі, Гайнаўка

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць