partYzone — беларускі рок-гурт зь Менску, заснаваны ў 1994 годзе.

Біяграфія

рэдагаваць

Менскі гурт PARTYZONE утвораны ў 1994 годзе Яўгенам Цылікавым (гітара) і Ўладзімерам Гнутавым (вакал). Першапачаткова гурт выконваў традыцыйны гард-рок на ангельскай мове, але паступова перайшоў да new metal з элемэнтамі індастрыялу (у выніку стыль гурта наблізіўся да гучаньня Rammstein), карыстаючыся беларускаю мовай[1].

  • Красавік 1994 — утварэньне гурта.
  • Травень 1994 — удзел у фэстывалі Next Stop
  • Август 1997 — альбом Can't Fly — узор цудоўнага гард-року з доляю экспэрымэнту.
  • 1994—1997 — канцэрты ў клюбах, на канцэртных пляцоўках, на фэстывалях «Рок супраць наркотыкаў», «Рок супраць СНІДу» ды інш.
  • 1997—2000 — творчая пярэрва.
  • 2000 — абнаўленьне дзейнасьці, новы склад, новы напрамак працы.
  • Красавік 2002 — удзел у кампіляцыі «Hardcoreмания: чаду!», прэзэнтацыя ў «Парк-клюбе»
  • Ліпень 2002 — Partyzone бярэ GrandPrix фэстывалю «Басовішча XIII» (Польшча)
  • Сьнежань 2002 — выхад альбому Трэба Рабіць! і яго прэзэнтацыя ў клюбе «Акварыюм»
  • Красавік 2003 — удзел у кампіляцыі «Hard Live Heavy Music II», прэзэнтацыя праекту.
  • Травень 2003 — удзел у «Рок-каранацыі» ў к/з «Мінск»
  • Ліпень 2003 — выступ на фэстывалі «Басовішча XIV» ў якасьці гасьцей.
  • Ноябрь 2003 — удзел у трыб’юце «N.R.M.» і яго прэзэнтацыі
  • Красавік 2004 — удзел у альтэрнатыўным фэстывалі «Генералы айчыннага року», выхад аднайменнай кампіляцыі
  • Март 2004 — удзел у кампіляцыі «Hard Life Heavy Music III — Metallection»
  • Май 2005 — выхад альбому Сьмерці няма
  • Июль 2005 — удзел у фэстфвалі «Басовішча XVI» ў якасьці гасьцей
  • Май 2006 — удзел у кампіляцыі «Metallection 4»
  • 2006—2011 — падрыхтоўка новай праграмы, выступы ў клюбах, на разнастайных пляцоўках
  • Март 2008 — удзел у кампіляцыі «НезалежныЯ»
  • Август 2008 — удзел у фэстывалі «Be Free» ўва Львове
  • Август 2009 — удзел у фэстывалі «Be Free» ў Чарнігаве
  • Май 2011 — выхад новага альбому Падаць і ўзлятаць

Дыскаграфія

рэдагаваць

Удзел у складанках

рэдагаваць

Удзельнікі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць