Музыкальная газета

«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданьне, прысьвечанае музыцы й шоў-бізнэсу.[1]

Музыкальная газета
Музыкальная газета (лягатып).jpg
Тып штотыднёвік
Выдавец ВД «Нестор»
Краіна
Галоўны рэдактар Алег Клімаў
Заснаваная 1996
Закрытая 2008
Мова расейская
Штаб-кватэра
Наклад 20000–1500
ISSN 1606-7010
Афіцыйны сайт nestor.minsk.by/mg/

ГісторыяРэдагаваць

Заснавана ў Менску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газэта выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на расейскай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны й Расеі.[2] Наклад у розныя гады вар’яваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасьля наклад рэзка ўпаў і працягваў зьніжацца ў наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у сьнежні 2007 году накладам у 2 514 асобнікаў.[3]

Да 2003 году газэта выходзіла ў каляровым фармаце й распавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую й расейскую музычную сцэны. З 2003 году газэта стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асьвятленьне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), зьмяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананьні.[4][5]

Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выданьня зьяўляўся Алег «ОК» Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст.[6][7][8] За час свайго існаваньня газэта стала знакавым выданьнем для беларускіх знатакоў музыкі[9][10] й мела посьпех у Маскве ды Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасьці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасьці публікацыяў.[4][11]

Напярэдадні 2008 году ў сілу фінансавых прычын газэта спыніла сваё існаваньне.[12][13][14]

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Н. Сушкевич Белорусская музыка в глобальном пространстве Интернет (рас.) // Музыка и глобализация культуры / Научные труды Белорусской государственной академии музыки : зборнік навуковых працаў. — Мн.: УО «Белорусская государственная академия музыки», 2005. — В. 10. — С. 23–36. Архіўная копія.
  2. ^ Музыкальная Газета N 28/2005 (Минск, Беларусь)(рас.). music.com.ua (2005-07-27). Праверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2014-08-12 г.
  3. ^ Константин Трохин. (2008-01-04) Газет все меньше?(рас.). БелаПАНПраверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  4. ^ а б Татьяна Замировская. В истории «МГ» не было ошибок(рас.). БелГазетаПраверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  5. ^ Андрей Коровайко; Ян Памедор Реуцкий. (2012-03-27) Белорусская "Музыкальная газета" так и не переросла статус "интернета на бумаге"(рас.). TUT.BYПраверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  6. ^ «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету»(рас.). citydog.by (2016-03-10). Праверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2019-05-18 г.
  7. ^ Igor Kaidanovsky. (2017-01-05) «Хроники «Нестора». Анонс книги!(рас.). Шакал.Тудэй. Праверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2019-05-18 г.
  8. ^ Олег Климов. (2010-11-08) Олег Климов: «Угадай мелодию»(рас.) Советская Белоруссия. Experty.byПраверана 2019-05-18 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  9. ^ Ольга Самусик; Александр Ружечка. (2009-07-09) Сила печатного слова(рас.). Советская БелоруссияПраверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  10. ^ Игорь Шаблонов. (2013-11-13) Десять музыкальных мемов Беларуси(рас.). Ultra-MusicПраверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  11. ^ ocherkistka; Тарналицкий, Максим. (2009-11-18) Сайт LiveSound закрыт(рас.). another.by. Праверана 2018-12-24 г. Архіўная копія ад 2019-03-01 г.
  12. ^ Катерина Карпицкая. Пациент скорее мёртв, чем жив(рас.). Read Me. Праверана 2019-09-15 г. Архіўная копія ад 2019-09-15 г.
  13. ^ Алена Ляшкевіч. (2018-03-27) «Калі ўмееш пісаць, напішаш пра што заўгодна»(бел.). Новы часПраверана 2020-02-09 г. Архіўная копія ад 2018-09-04 г.
  14. ^ Mass-media in Belarus: 2008 (Annual Report). — Менск: Беларуская асацыяцыя журналістаў, 2009. — С. 38. — 64 с.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць