Аляксандар Цьвікевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цьвікевіч.
Алякса́ндар Іва́навіч Цьвіке́віч (22 чэрвеня 1888, Берасьце — 30 сьнежня 1937, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, юрыст, філёзаф, публіцыст.
Аляксандар Цьвікевіч лац. Alaksandar Ćvikievič | |
Аляксандар Цьвікевіч | |
Цьвікевіч у часе Праскай палітычнай канфэрэнцыі 1921 году | |
Прэм’ер-міністар БНР | |
---|---|
1923 — 1925 | |
Міністар замежных справаў БНР | |
1921 — 1923 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 чэрвеня 1888 Берасьце, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
30 сьнежня 1937 (49 гадоў) Менск, БССР |
Партыя: | Сацыяліст |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 22 чэрвеня 1888 году ў Берасьці ў сям’і фэльчара чыгуначнай лякарні. Быў старэйшым братам беларускага мэдыка і навукоўца Івана Цьвікевіча. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1912), да 1914 году працаваў прысяжным павераным у Пружанах і Берасьці. Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны — у бежанстве ў Туле, дзе прымаў актыўны ўдзел у працы камітэту дапамогі ахвярам вайны. У 1917 г. у Маскве стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай народнай грамады.
Удзельнічаў у працы І Усебеларускага зьезду, быў абраны сакратаром прэзыдыюму, ад бежанцаў-беларусаў уваходзіў у склад Рады зьезду. У студзені 1918 г. Выканкам І Усебеларускага зьезду накіраваў Аляксандра Цьвікевіча разам з С. Рак-Міхайлоўскім на мірныя перамовы ў Берасьце. Аднак не атрымаўшы дазволу ўдзельнічаць у перамовах асобнай дэлегацыяй, Цьвікевіч і Рак-Міхайлоўскі вымушаны былі ўвайсьці ў дэлегацыю УНР у якасьці дарадцаў.
У канцы сакавіка 1918 г. быў накіраваны ў Кіеў у складзе надзвычайнай дыпляматычнай місіі. Падчас дзейнасьці місіі Цьвікевіч вырашаў пытаньні беларуска-ўкраінскай мяжы, дамагаўся прызнаньня адроджанай беларускай дзяржаўнасьці і перагляду Берасьцейскага міру, вёў перамовы зь місіямі іншых дзяржаў наконт фінансавай дапамогі ўраду БНР. Пад яго кіраўніцтвам у Кіеве быў наладжаны выпуск газэты «Белорусское эхо», арганізавана Беларуская гандлёвая палата. 29 траўня 1918 г. беларуская місія зьвярнулася да расейскай мірнай дэлегацыі і падала галаве яе, Ракоўскаму, ноту, падпісаную Цьвікевічам і Доўнар-Запольскім, гаворачы аб патрэбе прызнаньня расейскім савецкім урадам незалежнасьці Беларусі.
У ліпені 1918 г. Аляксандар Цьвікевіч увайшоў у склад кіруючых органаў Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. Вясной 1919 г. урад БНР накіроўвае Цьвікевіча ў Бэрлін, дзе ён павінен быў вырашаць фінансавае пытаньне — атрымаць па акрэдытыве ўкраінскую пазыку. Пасьля адмовы нямецкіх улад выдаць грошы езьдзіў у Вену, каб атрымаць частку зь іх у Аўстрыйскім банку. З 1921 па 1923 год Аляксандар Цьвікевіч займаў пасаду міністра замежных справаў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага. Быў старшынём І Усебеларускай канфэрэнцыі ў Празе, якая адбывалася ў верасьні 1921 г. На гэтай канфэрэнцыі ў яго рэдакцыі была прынята рэзалюцыя па віленскім пытаньні. У 1922 г. Цьвікевіч разам з Ластоўскім рабілі спробу ўключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня Генуэскай канфэрэнцыі.
У 1923 г., у сувязі зь нязгодай часткі беларускіх грамадзкіх і палітычных дзеячоў палітыкай урада БНР В. Ластоўскага, быў сфармаваны новы ўрад БНР на чале з Аляксандрам Цьвікевічам. На ІІ Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 г., пад узьдзеяньнем посьпехаў і дасягненьняў палітыкі беларусізацыі ў БССР, Аляксандар Цьвікевіч прыняў рашэньне аб спыненьні дзейнасьці Рады міністраў БНР і прызнаньні Менска адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі. У лістападзе 1925 г. Цьвікевіч зь сям’ёй пераехаў у Менск. Пасьля пераезду ў БССР працаваў у Наркамаце фінансаў, потым — вучоным сакратаром у Інбелкульце. З 1929 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Беларускай Акадэміі навук.
4 ліпеня 1930 г. быў арыштаваны, абвінавачаны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў ссылкі. Адбываў яе ў Пярмі, Ішыме, потым Сарапуле (Удмуртыя). 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» Аляксандра Цьвікевіча прадугледжвалася «спальваць»[1]. Паўторна арыштаваны 17 сьнежня 1937 г. 30 сьнежня 1937 г. Аляксандар Цьвікевіч быў расстраляны ў Менску.
Рэабілітаваны па першым прыгаворы 10 чэрвеня 1988 г., па другім — 31 траўня 1989 г.
Навукова-публіцыстычная дзейнасьць
рэдагавацьАляксандар Цьвікевіч зьяўляецца аўтарам 6 манаграфій і брашур, а таксама шматлікіх артыкулаў, эсэ і публікацый у тагачасным беларускім друку. У 1918 г. у Кіеве ён выдае брашуру «Кароткі нарыс узьнікненьня БНР» (на расейскай мове), у якой дае кароткую спраўку з гісторыі апошніх этапаў беларускага нацыянальна-палітычнага руху і адлюстроўвае ўсю справядлівасьць барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасьць. З мэтай азнаёміць замежнага чытача зь Беларусьсю і яе нацыянальным рухам Аляксандар Цьвікевіч у 1921 г. у Бэрліне на расейскай мове выдае брашуру «Беларусь: палітычны нарыс».
З нагоды акупацыі польскімі войскамі Заходняй Беларусі Аляксандар Цьвікевіч у 1921 г. напісаў кнігу «Адраджэньне Беларусі і Польшча», дзе прыйшоў да высноў, што галоўныя інтарэсы, якімі кіраваліся палякі пры захопе тэрыторыі Беларусі, былі ня столькі палітычныя, колькі эканамічныя.
У часе сваёй працы ў Коўне ва ўрадзе БНР Цьвікевіч шмат друкуецца ў беларускіх газэтах і часопісах, у пераважнасьці ў часопісе «Беларускі сьцяг». З пад яго пяра выходзяць такія палымяныя артыкулы й эсэ, як «Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі», «Беларусь перад Гэнуэскай канфэрэнцыяй», «Усе дарогі вядуць у Беларусь», «Эўразійцы» і г. д. Падпісваецца ў асноўным крыптонімам А. Ц. ці псэўданімамі Алесь Галынец, Алесь Незалежны. Там жа ў Коўне ён выдае манаграфію «Погляд П.Бяссонава на беларускую справу».
У 1926 г. у Рызе намаганьнямі Кастуся Езавітава выходзіць наступная праца Цьвікевіча «Вялікае апрашчэньне ці вялікае ўдасканаленьне?». Увесь зьмест гэтай кнігі быў зьвернуты да той часткі інтэлігенцыі, якая скептычна і адмоўна адносіцца да беларускага нацыянальнага адраджэньня.
У 1929 г. у Менску была надрукавана фундамэнтальная навуковая праца Аляксандра Цьвікевіча «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX стст. У ёй аўтар зрабіў аналіз ідэалёгіі і практыцы русіфікацыі Беларусі ў пэрыяд Расейскай імпэрыі, даў ацэнку розным кірункам «заходнерусізму». Фактычна пасьля выхаду гэтая кніга была забаронена, а амаль увесь наклад быў зьнішчаны. Уцалела толькі некалькі кніг у прыватных зборах, што дало магчымасьць перавыдаць яе ў 1993 г.
Бібліяграфія
рэдагаваць- А. Цвикевичъ. Краткій очеркъ возникновенія Бѣлорусской Народной Республики. — Киев: Тип. «И. И. Чоколов», 1918. — 16 с.
- Д-ръ А. Цвикевич. Беларусь. Политический очерк. Переводъ съ бѣлорусскаго. — Берлин: Чрезвычайной Дипломатической Миссіи Белорусской Народной Республики, 1919. — 29 с.
- А. Цвікевіч. Адраджэньне Беларусі і Польшча. — Менск, Вільня: Вызваленьне, 1921. — VII,191 с.
- А. Галынец. Чатыры гады (1918.25.ІІІ — 1922) / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 1. красавік—травень. — С. 3—9.
- А. Ц. Беларусь перад Генуэзкай конфэрэнцыяй / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 1 красавік—травень. — С. 10—13.
- А. Галынец. Да пытаньня аб незалежнасьці Беларусі. / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 2—3. красавік—травень. — С. 1—7.
- Др. А. Цьвікевіч. Пагляд П. Безсонава на беларускую справу. / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 2—3. красавік—травень. — С. 9—24.
- А. Галынец. Незалежнасьць — як праграма сёнешняга дня. / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 1—6.
- Др. А. Цьвікевіч. Пагляд П. Бязсонава на беларускую справу (даканчэньня). / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 20—24.
- А. Ц–ч. «Эўразійцы» (новыя шуканьня расійскай думкі). / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 38—44.
- А. Ц–ч. «Першая Сацыялістычная Беларуская Брашура». (1881 г.) / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 60—61.
- Аляксандар Цьвікевіч. Аб так званай «маскоўскай арыентацыі». // Савецкая Беларусь : штодзённая грамадзка-палітычная газэта. — 1926, 24-га студзеня. — № 18 (1613). — С. 7.
- Ал. Галынец. Вялікае спрашчэнне, ці Вялікае ўдасканаленне? (з цыкла «Штодзённыя думкі») / пад рэдакцыяй К. Езавітава. — Рыга: Таварыства беларусаў-выбаршчыкаў у Дзяржаўны Сойм, павятовыя, гарадскія і валасныя самаўрады ў Латвіі, 1926. — 44 с. — (Бібліятэка беларуса-выбаршчыка; N 13).
- Аляксандар Цьвікевіч. Зноў «Западная Россия». / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1926. — № 2. — С. 115–121.
- Аляксандр Цьвікевіч. Homo Novus. (Да адчыненьня тэатральнага сэзону). // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 16 кастрычніка. — № 236 (2128). — С. 3.
- Аляксандр Цьвікевіч. Хмара над Вільняй. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 26 лістапада. — № 268 (2160). — С. 3.
- Александр Цьвікевіч. Праф. Няедлы аб белтэатры. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 30 лістапада. — № 271 (2163). — С. :.
- Аляксандр Цвікевіч. «Западно-руссизм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХ в. / Рэдакцыйная калегія // Полымя : часопіс. — Менск: 1927; 1928; 1929. — № 8; 1; 2; 3; 4; 7; 2; 5;. — С. 101—120 (№ 8); 117—139 (№ 1); 132—185 (№ 2); 120—141 (№ 3); 113—145 (№ 4); 131—143 (№ 7); 131—151 (№ 2); 115—138 (№ 5);.
- Аляксандр Цвікевіч. «Западно-руссизм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХ в.. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1929. — 340 с.
- Аляксандр Цвікевіч. «Западно-руссизм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХ в. / Іван Чыгрынаў // Спадчына : часопіс. — Менск: Полымя, 1991; 1992. — № 2; 3; 4; 6;. — С. 29—43; 20—35; 44—63; 18—35;.
- Аляксандр Цвікевіч. «Западно-руссизм». Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку ХХ в. / Пасьляслоўе А. Ліса. — 2-е выданьне. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 362 с. — 5000 ас. — ISBN 5-646-01425-9
- Аляксандр Цвікевіч. Аб аргументах ад роздуму і аб аргументах ад сэрца. З цыкла «Штодзённыя думкі»//Вялікае спрашчэнне, ці Вялікае ўдасканаленне? (Фрагмент кнігі) / Рэдактар: Лідзія Савік; уклад — Міхась Скобла, Кастусь Цьвірка, Прадмова — Анатоль Сідарэвіч // Расстраляная літаратура, Творы беларускіх пісьменнікаў : Серыя І. Мастацкая літаратура. — Менск: Кнігазбор, «Беларускі кнігазбор», 2008. — С. 90—100. — ISBN 978-985-6852-74-2.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
Літаратура
рэдагаваць- Ф. Турук. Белорусское движение : очерк истории национального и революционного движения белорусов : с приложением образцов белорусской нелегальной литературы, важнейших документов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, составленной акад. Е. Ф. Карским. — Москва: Государственное издательство. Типография Под-отдела Инвалидов, 1921. — 144 с.
- Масей Сяднёў. «Масеева кніга»: Успаміны, старонкі дзёніка, эсэ. Аляксандар Цьвікевіч. / Мастак П. І. Іонаў. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 254—258. — 318 с. — 5200 ас. — ISBN 5-340-01314-6
- Арсень Ліс. Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — 412 с. — 2200 ас. — ISBN 5-340-01395-2
- Аляксандар Вабішчэвіч. Аляксандр Цвікевіч (1883-1937) / Mironowicz Eugeniusz // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік : зборнік. — Беласток: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2000. — № 14. — С. 208—219. — ISBN ISSN: 1232-7468.
- Cымон Кандыбовіч (1891—1972). Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Прадмова Віталь Скалабан, рэдактар Максім Шчадровіч. — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2000. — С. 74. — 160 с. — 500 ас. — ISBN 985-6374-15-4
- Арсень Ліс, Уладзімер Міхнюк. Цвікевіч Александр Іванавіч. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларус. Энцыкл., 2001. — Т. 6 Пузелі—Усая. Кн. 1. — С. 97—98. — ISBN 5-85700-073-4.
- Арсень Ліс, Уладзімер Міхнюк. Цвікевіч Александр Іванавіч //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2 — С. 92.
- Dorota Michaluk. Białoruska Republika Ludowa 1918-1920. U podstaw białoruskiej państwowości. — Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. — 600 с. — ISBN 978-83-231-2484-9
- Арсень Ліс. Аляксандр Цвікевіч : выдатны публіцыст. — Менск: Харвест, 2014. — 61 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры). — 1500 ас. — ISBN 978-985-18-2913-8
- Дарота Міхалюк. Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг. ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. / пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с. — 1000 ас. — ISBN 978-5-00076-016-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |