Перм — горад на ўсходзе эўрапейскае часткі Расеі, у прыгор’ях Уралу, адміністрацыйны цэнтар Пермскага краю, порт на рацэ Ка́ме, транспартны вузел на Транссыбірскай магістралі, гарадзкая акруга. Перм зьяўляецца буйным шматгалінавым прамысловым, навуковым, культурным і лягістычным цэнтрам Уралу. Паводле плошчы (799,68 км²) горад займае трэцяе месца ў Расеі пасьля Санкт-Пецярбургу й Масквы. Перм выцягнутая ўздож ракі Камы, і паводле працягласьці стаіць пасьля Санкт-Пецярбургу й Сочы[2].

Перм
лац. Pierm
рас. Пермь
Пермская мастацкая галерэя. Выгляд з р. Камы
Пермская мастацкая галерэя. Выгляд з р. Камы
Герб Пярмі Сьцяг Пярмі
Першыя згадкі: 1723
Горад з: 1781
Былая назва: Молатаў
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пермскі край
Кіраўнік: Дзмітрый Самойлаў[d][1]
Плошча: 799,68 км²
Вышыня: 171 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 1 026 477 чал.
шчыльнасьць: 1283,61 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: 342
Паштовы індэкс: 614xxx
Нумарны знак: 59, 81, 159
Геаграфічныя каардынаты: 58°0′50″ пн. ш. 56°14′56″ у. д. / 58.01389° пн. ш. 56.24889° у. д. / 58.01389; 56.24889Каардынаты: 58°0′50″ пн. ш. 56°14′56″ у. д. / 58.01389° пн. ш. 56.24889° у. д. / 58.01389; 56.24889
Перм на мапе Расеі
Перм
Перм
Перм
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gorodperm.ru/

Горад заснаваны ў 1723 годзе, з 1940 па 1957 год называўся Молатаў. Насельніцтва Пярмі, якое дасягнула ў 1989 годзе 1 092 392 чалавекі, паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году склала 991,5 тыс. чалавек.

У 1876 праз Перм прайшла першая на Ўрале й у Сыбіры чыгунка, у 1916 годзе быў адчынены першы ў рэгіёне ўнівэрсытэт[3].

Этымалёгія

рэдагаваць

У адпаведнасьці з гіпотэзай савецкага лінгвісту Дзьмітрыя Бубрыха назва гораду паходзіць ад вепскага слова Парэ Маа — «далёкая зямля»[4]. Гісторыкі не выключаюць і ўзьнікненьня назвы ад комі-пярмяцкіх словаў «перэма» («далёка») або «парма» («лес», «мясцовасьць»).

Глядзіце таксама

рэдагаваць