Ішым (рака)
Ішым (па-ангельску: Ишим, па-казаску: Есіл) — рака ў Азіі. Працякае па тэрыторыях Казахстану, потым на тэрыторыі Цюменскай і Омскай абласьцей Расеі. Даўжыня 2450 км, у тым ліку на тэрыторыі Расеі 800 км. Вадазбор 177 тыс. км². Пачынаецца ў горах Ніяз на паўночнай мяжы Казаскага дробнасопачніка, у верхнім цячэньні цячэ пераважна ў вузкай даліне са скалістымі берагамі. Ніжэй за Астану даліна пашыраецца. Агінае ўзвышша Какшэтаў, пасьля чаго робіць вялікую пятлю і ўтварае невялікія парогі. Ніжэй выходзіць на Заходне-Сыбірскую раўніну і цячэ па Ішымскай раўніне са шматлікімі старыцамі, у ніжнім цячэньні працякае пасярод балот. Сілкаваньне сьнегавое. Высокая, але непрацяглая вясеньняя паводка з максымумам у траўні — чэрвені (у ніжнім цячэньні Ішым расьцякаецца да 15 км) пераходзіць у працяглую летне-асеньне-зімовую межаніну. Каля сяла Вікулава (215 км ад вусьця) сьцёк складае 56,3 м³/с. Найбольшы расход вады 686 м³/сек. Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 0,0056 тыс. м³. Замярзае ў пачатку лістапада, узьнімаецца ў красавіку — траўні. Асноўныя прытокі справа: Калутон, Жабай, Аканбурлык, зьлева — Тэрысакан. На рацэ — Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы. Воды шырока выкарыстоўваюцца для водазабесьпячэньня і арашэньня. Судаходны ўверх да Петрапаўлу на 270 км і ад Вікулава да вусьця. На Ішыме разьмешчаныя гарады Астана, Дзяржавінск, Есіл, Петрапаўл, Ішым.
Ішым | |
Петрапаўлаўскі гідравузел на рацэ Ішым | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | горы Ніяз (Казахстан) |
Вусьце | Іртыш |
Краіны басэйну | Казахстан, Расея |
Вобласьці | Карагандзінская вобласьць, Цюменская вобласьць і Омская вобласьць |
Даўжыня | 2450 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 0,0056 тыс. м³ |
Плошча басэйну | 177 тыс. км² |
Месцазнаходжаньне | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Тэрысакан |
Правыя | Калутон, Жабай, Аканбурлык |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІшым (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ишим (река) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.